“Держись, Россия. Мы идём.” (с) Привіт зі Львова!
Мір, каханне, кактэль молатава.
June 23rd, 2017 — Аб усім
June 20th, 2017 — Аб усім, Відэа
Я вам увесь час пішу пра фільмы якія мне спадабаліся і ўразілі. А тут будзе лішняе пацверджанне таму, што не ўсе фільмы любімага жанру застануцца ў памяці. Купіўся на Францыю і Адрі Тату ў галоўнай ролі, а атрымаў слабенькую драму, якая не прымушае ані захапіцца сюжэтам, ані пусціць слязу ад пабачанага. Эх, лепш бы Romper Stomper у соты раз пераглядзеў.
June 11th, 2017 — Аб усім, Палітыка
June 8th, 2017 — Аб усім
Адзін з самых крутых фільмаў, якія я глядзеў за апошні час. Не пра рэвалюцыю, не пра барацьбу, не пра палітыку. А пра жыццё, ну і яго вечную тэму – узаемаадносіны мужчыны і жанчыны. І пра наступствы хлусні ў жыцці кожнага чалавека.
А рэжысёр, дарэчы, Вудзі Ален.
Хто не глядзеў – паглядзіце. Хто паглядзеў – дзяліцеся ўражаннямі.
June 8th, 2017 — Аб усім, Палітыка
Чым больш грамадства насычана кроўю класавай барацьбы, тым лягчэй яго ўдзельнікі дабраахвотна расстаюцца з жыццём. Лёгкасць, з якой змагары ахвяруюць сабой прама прапарцыянальная таму, колькі крыві было праліта непасрэдна перад імі. У спакойныя часы, які б моцны не быў прыгнёт, калі ён не прыводзіць да прамых і дэманстратыўных смерцяў прыгнечаных, то тых, хто жадае ахвяраваць сабой дзеля вызвалення, як правіла, няшмат, альбо няма ўвогуле. Гэта псіхалагічна цяжка – паміраць аднаму, паміраць тады, калі, фактычна можна жыць.
Зусім другі настрой авалодвае масамі ў часы сацыяльнага пад’ему, рэвалюцыі, неспакою. Калі смерць вітае над натоўпам, адзін за другім паміраюць паплечнікі, самаахвяраванне робіцца нормай, каштоўнасць жыцця індывіда ў яго ж ўласных вачах падае адступаючы перад агульным інтарэсам. Менавіта гэтым тлумачыцца тое, што простыя грамадзяне, якія не надта цікавіліся палітыкай, чыя хата да пары да часу была з краю, у перыяд рэвалюцыйных перамен са зброяй у руках становяцца на барыкады, хаця, казалася бы, што замінала ім зрабіць гэта раней?
Аднойчы пралітая кроў абавязкова прыцягне да сябе новых ахвяр.
2014
June 7th, 2017 — Аб усім
June 4th, 2017 — Аб усім, Палітыка
Вось і прыйшоў, урэшце, гэты час! Даўгачаканая прэзентацыя “Фарбаў паралельнага свету” у Кіеве! Прыходзьце самі, запрашайце сяброў. 12 чэрвеня, 19.00 – творчая прастора “Ізаляцыя” (вул Набережно-луговая, 8). Мерапрыемства адкрытае.
June 3rd, 2017 — Аб усім
Полностью поддерживаю в этом отношении Михаила Магида:
“Случай с Аминой Акуевой, которая спасла своего мужа, расстреляв киллера, демонстрирует одну простую истину. Только вооруженный человек имеет права. Я не говорю, что он совершенно свободен, но оружие есть необходимое условие свободы и прав человека. Я не понимаю, как человек в здравом уме может быть против легализации короткостволов. Легализация оружия и всеообщее вооружение народа – это такая же естественная вещь, как право на то, чтобы свободно ходить по улицам. Исторически права человека были только у вооруженных людей. Безоружный человек прав по факту не имеет: любой гангстер или уличная шпана могут его поиметь. У бандитов в любой стране ЕСТЬ оружие. А это значит, что разоружить остальных – это отдать их в распоряжение бандитов.
P.S. Да, Акуева тренировалась использовать оружие. Каждый может. Штаны учитесь застегивать? Вот это то же самое.”
https://www.facebook.com/michael.shraibman.7/posts/1136849413086072
June 2nd, 2017 — Аб усім
Трэці (!) па ліку “разгромны” артыкул дзяржСМІ пра беларускіх анархістаў. Гэта калі не лічыць тэлеперадач.
Звярніце ўвагу на назвы ўсіх артыкулаў:
Першы: “Анархия – мать опасной смуты”
Другі: “Анархия мать порядка, но нужен ли нам такой порядок?”
Трэці: “Анархия – мать…”
У журналістаў і “навукоўцаў” настолькі туга з фантазіяй, што пры слове “анархія” адзіная асацыяцыя ў іх гэта слова “маць”? І чаму іх там на журфаках вучаць? Добра хоць не напісалі “мама стакан портвейна”, але я б і гэтаму не здзівіўся.
Дарэчы, усе папярэднія артыкулы нашыя паплечнікі разабралі па косткам, абвергнуўшы хлусню канкрэтнымі фактамі і доказамі (https://pramenby.wordpress.com/…/%D0%BB%D0%BE%D0%B6%D1%8C-…/ , https://www.facebook.com/pramenofanarchy/photos/a.924858107591744.1073741827.923619084382313/1452785648132318/?type=3&theater ), і выставіўшы аўтараў поўнымі невучамі. Але паколькі у вышэй згаданым артыкуле журналіст Андрэй Мукавозчык цэлых два разы прыгадаў мяне, то на днях дам асабісты разгорнуты адказ з нагоды гэтага ўбогага гістэрычнага пасквілю.
May 31st, 2017 — Аб усім, Бягучыя навіны
“В связи с вашей жалобой на неудовлетворительное качество пищи, в адрес главного санитарного врача Московского р-на города Минска направлено письмо с предложением усилить государственный санитарный надзор за объектом и принять меры по недопущению указанных нарушений”