Трэці (!) па ліку “разгромны” артыкул дзяржСМІ пра беларускіх анархістаў. Гэта калі не лічыць тэлеперадач.
Звярніце ўвагу на назвы ўсіх артыкулаў:
Першы: “Анархия – мать опасной смуты”
Другі: “Анархия мать порядка, но нужен ли нам такой порядок?”
Трэці: “Анархия – мать…”
У журналістаў і “навукоўцаў” настолькі туга з фантазіяй, што пры слове “анархія” адзіная асацыяцыя ў іх гэта слова “маць”? І чаму іх там на журфаках вучаць? Добра хоць не напісалі “мама стакан портвейна”, але я б і гэтаму не здзівіўся.
Дарэчы, усе папярэднія артыкулы нашыя паплечнікі разабралі па косткам, абвергнуўшы хлусню канкрэтнымі фактамі і доказамі (https://pramenby.wordpress.com/…/%D0%BB%D0%BE%D0%B6%D1%8C-…/ , https://www.facebook.com/pramenofanarchy/photos/a.924858107591744.1073741827.923619084382313/1452785648132318/?type=3&theater ), і выставіўшы аўтараў поўнымі невучамі. Але паколькі у вышэй згаданым артыкуле журналіст Андрэй Мукавозчык цэлых два разы прыгадаў мяне, то на днях дам асабісты разгорнуты адказ з нагоды гэтага ўбогага гістэрычнага пасквілю.