Entries Tagged 'Аб усім' ↓

Ці свята для мяне 7 лістапада?

Фрэндстужка пераполненая пастамі пра Кастрычніцкую рэвалюцыю. Пераважна, канешне, негатыўныя. “Дзень дурняў”, “Дзень катаў”, “чырвоныя пачвары ўсе сапсавалі” (а было так добра да гэтага, да?), і гэтак далей.

Пры гэтым ва ўсіх іх я бачу адну і тую ж памылку: звядзенне здарэнняў кастрычніка 1917 да захопу ўлады бальшавікамі. Гэта ў карані няверна.

Акрамя знакамітага захопу Зімняга палацу, скідання буржуазнага Часовага ўраду і фармальнага ўсталявання улады саветаў бальшавікамі, па ўсей Расеі пачаліся зусім іншыя, куды больш сур’езныя і радыкальныя змены. Гэта стварэнне на месцах органаў самакіравання: саветаў (пазней, у 1920-х яны стануць апірышчам антыбальшавісцкіх паўстанняў, падняўшы лозунг “За советы без коммунистов!”), гэта экспрапрыяцыя сялянамі зямлі ў памешчыкаў, гэта захопы заводаў працоўнымі з адначасовымі спробамі наладзіць вытворчасць самастойна, без удзелу начальнікаў і кіруючай рукі ўласнікаў. Гэта кароткі, але інтэнсіўны уздым свабоды для міліёнаў людзей, што жылі пад ярмом рабства стагоддзямі, гэта пад’ем жывой рэвалюцыйнай творчасці мас.

Звадзіць кастрычніцкую рэвалюцыю 1917 года да пераходу ўлады ад буржуазных начальнікаў да працоўна-сялянскіх, гэтаксама як рабіць прыгнечаныя, галодныя масы, якія, урэшце, здолелі паўстаць, адказнымі за голад 1920-х, тэрор 1930-х, вайну і дэпартацыі 1940-х – недапушчальнае спрашчэнне і нават маніпуляцыя. Гэта тое ж самае што рабіць Французскую рэвалюцыю адказнай за сотні тысяч загінулых у Напалеонаўскіх войнах, рабіць Майдан 2014-га адказным за расейскую інтэрвенцыю ў Данбас. Паўстанне прыгнечаных заўседы апраўдана. А ў кастрычніку 1917-га яно мела месца.

Злом ці дабром была кастрычніцкая рэвалюцыя? Лічу, яна спалучыла ў сябе адно і другое. Экспрапрыяцыя сродкаў вытворчасці ва ўласнікаў і зямлі ў памешчыкаў, узбраенне працоўных, стварэнне саветаў простых людзей замест органаў улады для багацеяў – безумоўна, дабро. Любая дыктатура, насаджэнне ўлады бальшавісцкай партыі, ліквідацыя бальшавікамі народнай дэмакратыі – безумоўна, зло.
Таму няхай кастрычніцкая рэвалюцыя стане для нас урокам – жорсткім і цяжкім – таго, як трэба рабіць рэвалюцыі, каб яны не спарадзілі новых гаспадароў замест старых.

Дык ці свята для мяне 7 лістапада? Канешне, свята. У гэты дзень спаўняецца 129 год вялікаму анархісту, ваеначальніку, паўстанцу Нестару Іванавічу Махно. Светлая памяць яму і ўсім рэвалюцыянерам, якія не размянялі ідэі свабоды і роўнасці на ўладу і лычкі самазваных правадыроў.

Дзедаўшчына: радыкальны аналіз з’явы

Сябры, у бліжэйшым нумары “Новага Часу” выходзіць мой артыкул, прысвечаны дзедаўшчыне ў арміі і яе, як я лічу, сапраўднай прычыне: іерархічнай сутнасці нашага сацыяльнага ладу і гвалтоўнай сутнасці інстытуту арміі. На сайце гэты артыкул будзе яшчэ не хутка – кантэнт папяровага і віртуальнага НЧ моцна адрозніваецца.

Гэты нумар вы зможаце купіць у шапіках ужо з ў суботу. На сёння высілкамі рэдакцыі НЧ ўжо можна набыць у шапіках Гродна і вобласці, Магілёва і вобласці, Віцебска і вобласці, Мінскай вобласці. І яшчэ дадам, што купіўшы НЧ вы не толькі зможаце прачытаць маю пісаніну, але і падтрымаеце адно з многіх незалежных выданняў з выразна плюралістычнай афарбоўкай, якое, не навязваючы чытачу “адзіна верны” пункт гледжання, часта публікуе нават палярныя меркаванні па адным і тым жа пытанні – гэта якраз тое, чаго вельмі не хапае нашай сённяшней прэсе – нават недзяржаўнай, не кажучы ўжо пра дзяржаўную. Таму вашая падтрымка будзе вельмі дарэчная.

Чаго і варта было чакаць

Першамайскі РОСК адмовіў мне ў узбуджэнні крымінальнай справы на АМАПаўцаў, што збілі мяне 25 сакавіка.

Уся пастанова на 7 аркушах – звычайнае адпісачнае фуфло, якое, бадай, кожны актывіст чытаў сто разоў у сваім жыцці. Выключна даследніцкі інтарэс выклікае толькі наступнае. Я прадставіў да следчых цэлых двух сведкаў, якія бачылі, як мяне валаклі ў бус і ў ім збівалі. Канешне, следачцы трэба было неяк выкруціцца і абясцэніць іх паказанні. Вось якую цікавую фармулёўку яна для гэтага знайшла:

“…вместе с тем их устные пояснения в виду явной заинтересованности в исходе дела в пользу Дедка Н.А., обоснованной неприязни к сотрудникам милиции как лиц совершавших аналогичные правонарушения и подвергавшихся превентивным мерам, при наличии у них желания скомпрометировать сотрудников правоохранительных органов, можно поставить под сомнение.”

Што тут скажаш? Няхай жыве «обоснованная неприязнь к отрудникам милиции»! З кожным такім дакуменцікам яна робіцца ўсе больш «обоснованной».

Фарбы на Тут.бай

Нечакана, знайшоў на тут.бай рэпартаж аб прэзентацыі ў Магілёве (https://news.tut.by/culture/563734.html). Дзякуй Уладзіміру Лапцэвічу што не пабаяўся прыйсці і нават напісаць аб тым што пачуў і пабачыў 🙂

Нагадаю, калі хто не памятае, кнігу “Фарбы паралельнага свету” можна купіць:

Мінск:
– Кнігарня “Логвінаў”. Праспект Незалежнасці, 37а
– Сядзіба БНФ. Вуліца Чарнышэўскага, 3.

Киев:
– Центр Визуальной культуры VCRC (ул.Глубочицкая, 44, 2 этаж). Купить книгу там можно с 14.00 до 20.00 каждый день кроме понедельника.

Москва:
– Московская открытая библиотека https://vk.com/mob_lib (нужно писать в личку)

Санкт-Петербург:
– Ольга Полякова – https://vk.com/o.polyakova (также пишем в личку)

Трохі аб праблемах мужчын

Цікавая падборка фактаў, на якія мала хто з гендарных даследчыкаў\барацьбітаў звяртае ўвагу.
Акрамя напісанага там, варта адзначыць, што у мужчын у 2 разы большая верагоднасць стаць ахвярай гвалтоўнага злачынства (акрамя згвалтавання), што 4 з 5 бяздомных – мужчыны, што амаль ва ўсіх краінах працягласць жыцця жанчын на 10-12 гадоў большая чым у мужчын. І многае-многае іншае.

Кажу гэта не для таго каб абясцэніць праблемы жанчын (якіх больш чым дастаткова), а для таго каб за мантрамі пра “мужчынское дамінаванне” і “патрыяхрат” мы не забываліся бачыць нязручныя, але адтаго не менш важныя факты.

https://citydog.by/post/mems-mans/

Насамрэч нічога дзіўнага. Дагэтуль здзіўляюсь, як ідэі неанацызма знаходзяць сваіх прыхільнікаў у глабалізаваным, мультыкультурным, рухомым і плюралістычным свеце.
 

Так адбывалася першапачатковае накапленне капіталу і ствараўся падмурак багаццяў сенняшніх гаспадароў свету.

І калі ў наступны раз вам пачнуць казаць пра прагэрсіўнасць капіталізма і пра тое, што альтэрнатыў яму няма, проста пакажыце ім гэтае фота.

Дзіцёнак-шахтёр. ЗША, 1910 год.

Разня заточкай па-шклоўскі – аналіз

Хто яшчэ не ведае, Казакевіч (той самы “маньяк з бензапілой”) нібыта паспрабаваў у Шклоўскай калоніі напасці на кантралёра, за што на яго была заведзеная крымінальная справа за спробу забойства і зараз яму пагражае смяротная кара.

Вырашыў звярнуцца да гэтага выпадку па двух прычынах: па-першае, у свой час я каментаваў пасадку Казакевіча, і казаў, што, калі яго не будуць мэтанакіравана чапаць, хутчэй за ўсе ён будзе звычайным зэкам (http://naviny.by/article/20170224/1487940379-budet-obychnym-zekom-chto-mozhet-zhdat-kazakevicha-v-kolonii), па-другое, напад той адбыўся ў бараку ШІЗА\ПКТ шклоўскай калоніі (ПК-17), дзе я прасядзеў у свой час каля 8 месяцаў. Тое месца і яго парадкі я даволі добра ведаю.

ЧЫТАЦЬ ДАЛЕЙ>

Belarusian punk-hardcore scene on a scientific conference

Thanks to advice of one of my friends some days ago I participated in 3rd International conference “Youth subcultures, worldviews and lifestyles” , which was held in our university in Kaunas. I am far from being an expert in subcultures (not a antropologist or culturologist), but since punk\hardcore DIY is close to my personal experience, and, moreover, plays a certain role in Belarusian political life (lets not forget where our anarchist movement stemmed from 😉 I decided to prepare a paper on this topic and to present it on a conference. Looks like an auditory was satisfied.

You can watch the video, above I hope the speech is legible enough. If not, you can read the entire paper here.

By the way, you can subscribe to my channel: more videos in English are coming!

https://youtu.be/ayfRQuI2QTw

“Фарбы” ў Магілеве

У мінулую суботу наведаў Магілеў, бо прыйшоў час і ў гэтым горадзе прэзентаваць “Фарбы паралельнага свету”. На прэзентацыі было няшмат людзей, але парадваў вялікі адсотак сярод іх журналістаў 😉 Прыемна здзівілі пытанні: не толькі пра турму, але і пра асэнсаванне анархістамі досведу Кастрычніцкай рэвалюцыі і нават пра анархісцкі рух у Коўна.

Ну а экскурсія па Магілеве не магла абысціся без наведвання легендарнага (у вузкіх колах) завядзення, якому давялося аддаць амаль 2,5 гады свайго жыцця. Упершыню паўнавартасна паглядзеў на яго звонку, а не знутры!

Ну і нагадваю яшчэ раз для ўсіх, што кніжку можна купіць у наступных месцах: https://mikola.noblogs.org/?p=1316