Задержан третий “рускомирец” за месяц
December 8th, 2016 — Бягучыя навіны
Новы палітвязень
December 8th, 2016 — Аб усім
А чаго ўсе на Карач накінуліся? Так, Паўлавец палітвязень. Яго арыштавалі за ягоныя прарасейскія погляды. Хіба гэта не палітычныя матывы?
Ці заслугоўвае такі палітвязень падтрымкі грамадзянскай супольнасці – гэта ўжо іншае пытанне. На мой погляд – безумоўна не.
п.с. Там пра Карач пішуць, што яна маўчала калі ў краіне арыштоўвалі “сапраўдных” палітвязняў. Дык вось гэта не праўда, мне лісты пісала, і нават кніжку прыслала.
Котаўка і зеленстрой
December 8th, 2016 — Бягучыя навіны
Заўсёды здзіўляла ў людзей адсутнасць мозгу, неразуменне таго, што сення ты, заўтра – цябе, няздольнасць паглядзець далей свайго носу. Сёння далі грошай – ну і выдатна, а пасля нас хоць патоп! Як да такіх дагрукацца? – я не ведаю.
Ваў!
December 7th, 2016 — Бягучыя навіны
http://www.belaruspartisan.org/politic/364273/
Пасадка Юрыя Паўлаўца – паходу, выразны сігнал беларускім рускамірцам і Маскве. Зараз рашка яшчэ больш стане на дыбы, можна не сумнявацца. А чыноўнікі яшчэ лепш зразумеюць “куды вецер дзьмуе” і пачнуць паварочваць на новыя рэйкі. Усё больш схіляюся да пункту гледжання Севярына Квяткоўскага на гэтую тэму: ідуць працэсы ідэалагічнай перабудовы нацыянальнай парадыгмы.
Паглядзім, канешне, што з гэтага будзе, можа яшчэ і адпусцяць яго, але крок для Беларусі беспрецэдзентны.
“400 ударов”
December 7th, 2016 — Відэа
Aфігенная драма аб жыцці “цяжкага падлетка”. Класіка французскага кінематографу. Паглядзіце, не пашкадуеце.
Radical Islam
December 7th, 2016 — Відэа, Гумар
For those who call anarchists “utopists”
December 7th, 2016 — Гумар
Форум
December 5th, 2016 — Відэа
Яшчэ адзін мой выступ на белсатаўскім ток-шоў “Форум” у якасці эксперта па моладзі, што ад’язджае за мяжу. Шкада, тое-сее павыразалі, але я ўжо прывык
Блакіроўка тора
December 5th, 2016 — Бягучыя навіны
Ну вырадкі, дабраліся ўсё-ж такі. Сатрапы бандыцкай дзяржавы гадзяць у порткі пры адной думцы ад таго, што нехта будзе чытаць і глядзець ЗАБАРОНЕНАЕ.
Ды толькі часы змяніліся і нас ужо не перамагчы.
Скрадзеныя дні
December 2nd, 2016 — Бягучыя навіны
http://spring96.org/ru/news/85553
Па закліку Кірыл Атаманчык пазаўчора паўдзельнічаў у адкрыцці фотавыставы Максіма Сарычава “Скрадзеныя дні” – фотапраект аб беларускіх хлопцах, якія адсядзелі свае 10-15 і болей сутак за грамадскую (нават не заўсёды палітычную) актыўнасць.
Калі далі слова, выказаўся аб тым, што 22 жніўня 2015-га, калі вызвалілі нас 6-х, эпоха палітвязняў не скончылася, рэпрэсіі не тое што не аслаблі – яны ўзмацніліся, але набылі іншыя формы, каб “лібералізацыяй” пускаць пыл у вочы заходнім палітыкам. Прыгадаў пра сенняшніх палітвязняў: Жамчужнага, Бандарэнку (Кондруся і Лапіцкага запамятаваў назваць, нажаль).
Самі фоткі на выставе, як па мне – вельмі выразныя і драматычныя. Спадзяюся, у іх хопіць сваіх гледачоў. І радуе, што пра палітвязняў, сённяшніх і былых, памятаюць людзі не толькі з праваабарончай і палітычнай тусовак. Дзякуй Максіму за праект.