Гульня-паўстанне “Block by block”

Вось такую цікавую настолку, аказваецца, прыдумалі заходнія таварышы калісьці.


 
Апісанне: “Block by block: гульня-паўстанне. Гульцы далучаюцца да актыўнага гарадскога бунту, у барацьбе за вызваленне гораду, які змяняецца кожную гульню. Кожны гулец кантралюе групу рэвалюцыянераў, якія змагаюцца супраць дзяржавы. Паўстанне лічыцца пасяховым, калі захопы ажыццеўлены ва ўсіх вобласцях дзяржавы, перад тым як скончыцца час і прыбудзе армія.
 
Разлічана на 2-4 гульцы, 120-180 хвілін”
 
Мо ў каго есць жаданне зрабіць кустарную версію і зарубіцца ;)?
 

Жасмін (2013)

Адзін з самых крутых фільмаў, якія я глядзеў за апошні час. Не пра рэвалюцыю, не пра барацьбу, не пра палітыку. А пра жыццё, ну і яго вечную тэму – узаемаадносіны мужчыны і жанчыны. І пра наступствы хлусні ў жыцці кожнага чалавека.

А рэжысёр, дарэчы, Вудзі Ален.

Хто не глядзеў – паглядзіце. Хто паглядзеў – дзяліцеся ўражаннямі.

#думкі

Чым больш грамадства насычана кроўю класавай барацьбы, тым лягчэй яго ўдзельнікі дабраахвотна расстаюцца з жыццём. Лёгкасць, з якой змагары ахвяруюць сабой прама прапарцыянальная таму, колькі крыві было праліта непасрэдна перад імі. У спакойныя часы, які б моцны не быў прыгнёт, калі ён не прыводзіць да прамых і дэманстратыўных смерцяў прыгнечаных, то тых, хто жадае ахвяраваць сабой дзеля вызвалення, як правіла, няшмат, альбо няма ўвогуле. Гэта псіхалагічна цяжка – паміраць аднаму, паміраць тады, калі, фактычна можна жыць.

Зусім другі настрой авалодвае масамі ў часы сацыяльнага пад’ему, рэвалюцыі, неспакою. Калі смерць вітае над натоўпам, адзін за другім паміраюць паплечнікі, самаахвяраванне робіцца нормай, каштоўнасць жыцця індывіда ў яго ж ўласных вачах падае адступаючы перад агульным інтарэсам. Менавіта гэтым тлумачыцца тое, што простыя грамадзяне, якія не надта цікавіліся палітыкай, чыя хата да пары да часу была з краю, у перыяд рэвалюцыйных перамен са зброяй у руках становяцца на барыкады, хаця, казалася бы, што замінала ім зрабіць гэта раней?

Аднойчы пралітая кроў абавязкова прыцягне да сябе новых ахвяр.

2014

Алкаголь як метад кантролю

Выказаўся на адносна новую для сябе тэму: вытворчасць і продаж алкаголю, як сродак палітычнага кантролю за насельніцтвам.
 
Возьмем той факт, што Беларусь які год на першых месцах у рэйтынгу піштушчых краін. Дзяржава, маючы на руках амаль усе сродкі кантролю за грамадствам, даўно магла б змяніць гэты стан рэчаў і прымусіць беларусаў піць менш. Але яна гэтага не робіць. Чаму? Адказ у маім артыкуле.
 

Геапалітыка

Цікава назіраць як Пуцін пыжыцца паказаць з сябе лідара вялікай дзяржавы ў той час як каціроўкі на знешнепалітычнай арэне імкліва падаюць
 
“«Я думаю, что никто бы не пережил», — сказал российский лидер, отвечая на вопрос о том, удалось ли, по его мнению, США взять верх, если бы противостояние между Москвой и Вашингтоном перешло в горячую военную фазу.” https://news.tut.by/world/546315.html
 
Цікава, з чаго б разважанні на такую тэму? Можа таму што 6 чэрвеня амерыканская авіяцыя нанесла чарговы авіяўдар па войсках Асада (найбліжэйшага саюзніка РФ на Бліжнім усходзе, знішчыўшы як мінімум 2 адзінкі артылерыіі і 1 сістэма ПВО?
 
Калі з табой асабліва ніхто не лічыцца, адзінае што застаецца гэта падвышаць стаўкі, працгваючы канструяваць ілюзію сваей велічы (якая насамрэч існуе толькі на словах),
 
У рэчаіснасці ж я думаю што прамое вайсковае супрацьстаянне РФ супраць ЗША скончылася б поўнай паразай першай цягам максімум некалькіх месяцаў, і за гэтыя месяцы ніводная ядзерная баегалоўка б на тэрыторыю ЗША не ўпала.


Пачынайце дзень з выдатнай выдатнай музыкай Родолюба Вулавіча – майго любімага сербскага спевака (іншых я і не ведаю, праўда).

 

Сяргей Дубавец. Русская книга

Дачытаў зборнік апавяданняў Сяргея Дубаўца “Русская книга” – падарак на мінулю днюху ад аднаго з паплечнікаў. Усе ж такі пераконваешся, што беларуская літаратура існуе – і шкада, што мы так мала аб ёй ведаем, ды і ў свеце нас мала ведаюць бо, мусіць, не ахвотна перакладаюцца беларускія творы.

У кнізе аўтар разважае над лёсам беларусаў і гістарычнымі сцежкамі нашага народу, праз прызму здарэнняў мінуўшчыны і ўласнага досведу. Канешне, гэта не навуковае даследванне, а хутчэй эмацыйнае адкрыццё. Прынамсі гэтым я магу патлумачыць апераванне даволі адцягнутымі катэгорыямі ў дачыненіі да нацыі, кшталту “порядочності”, “спеласці” і г.д. Нягледзячы на празмерны (як па мне) нацыяналістычны ўхіл кнігі (аўтар ускладае зашмат надзеяў на “беларусізацыю” і яе маральныя вынікі, і прыдае зашмат ўвагі нацыі як панятку, як быццам ад яе растуць усе на свеце характэрыстыкі грамадства, што насамрэч не так), раю, калі сустрэнеце, прачытаць – тым больш зборнік маленькі, можна асіліць за пару дзён.

Асабліва карысна чытаць напярэдадні беларуска-расейскіх вайсковых вучэнняў 🙂

У апошнім “Новым часе” зможаце прачытаць мой артыкул на важную тэму, якая рэдка падымаецца: алкагалізацыя насельніцтва Беларусі як метад палітычнага\сацыяльнага кантролю над ім.

А лепей падпішыцеся на НЧ – і не сапсуйце вочы чытаннем у інтэрнэце 🙂


В войне против правды и здравого смысла

У журналистов провластных СМИ аврал. Можно сказать, мобилизация. С первого взгляда и не поймёшь, отчего: протестная весна отгремела, Белый Легион сидит, санкции против Лукашенки не вернули. В чем дело?

А дело вот в чем: февральские и мартовские протесты ознаменовались неслыханным ранее широким участием в них анархистов, особенно в Минске. Парни и девушки в черном привлекли внимание прессы, их лозунги активно подхватывались протестующими — простыми людьми с улицы, а жестокие задержания вызвали шквал негодования и общественной поддержки. Вот, в принципе, и все. Нет, анархисты не засквотировали Дворец Независимости, не жгли коктейлями Молотова минский ОМОН и не сподвигли рабочих на захват средств производства. Они просто были ярки и заметны — главным образом благодаря тому, что стали одной из основных мишеней для репрессий. Вот и все.

Однако этого стало достаточно, чтобы государственным СМИ дали команду «Фас!»

Одна за другой стали выходить статьи: «Анархия — мать опасной смуты» в Совбелке (перепечатана более чем 30-ю раёнками! – однозначно была разнарядка), «Анархия — мать порядка или нужен ли нам такой порядок?» – на сайте МВД, и «Анархия — мать …» – вновь в той же Совбелке.

И это не считая множества телесюжетов, полностью или частично посвященных анархистам на БТ.

На первые две статьи мои товарищи дали весьма исчерпывающие и подробные ответы:

Раз, Два.

А вот в третьей автор, Андрей Муковозчик, дважды упоминает мою скромную персону. Поэтому я решил, что имеет смысл дать ему ответ лично и разобраться — чья же все-таки Анархия мать?

Continue reading →

“Фарбы паралельнага свету” у Кіеве

Вось і прыйшоў, урэшце, гэты час! Даўгачаканая прэзентацыя “Фарбаў паралельнага свету” у Кіеве! Прыходзьце самі, запрашайце сяброў. 12 чэрвеня, 19.00 – творчая прастора “Ізаляцыя” (вул Набережно-луговая, 8). Мерапрыемства адкрытае.