Пранк вышел из-под контроля. У меня половина ленты фейсбука форсит, что партизанские акции (рельсовая война, молотовы в окна) это “провокации чтобы оправдать террор против мирных протестующих”. Выискивают неправильную траекторию полёта бутылки с коктейлем молотова. Говорят, что парни, которые били ментов, были одеты “по-тихарски” и так далее.
Хочется спросить: люди, вы в своём уме? Вы даже не допускаете мысли о том, что беларусам надоело быть вечными жертвами? Что не всем подходит мирный протест с еженедельным избиением? Вы реально думаете, что среди беларусов нет желающих ответить силой на силу?
Вот интересно, если группа молодых парней захочет сопротивляться режиму более решительно, КАК они должны это сделать, чтобы их не назвали провокаторами?
“Им нужен повод!”, “им нужна картинка по БТ!” – говорят эти люди. Боже мой, да Тарайковского застрелили на проспекте под камерами, на виду у всех! Безо всяких оправданий. О каких “поводах” вы говорите?
Не устану повторять: разделение протеста на “мирный” и “радикальный” искуственно и выгодно только власти. Мы должны не обвинять друг друга а сотрудничать. Кто может, должен выходить на улицу с цветочками и шариками. Кто может – должен делать партизанские акции. Кто может – дерётся. Кто не может драться, тот берёт плакат и пишет на нём “я против”. Кто и это боится делать, тот вешает ленточку на дерево. И все они поддерживают друг друга. Все эти люди равноценны, каждый вносит свою лепту в победу. Мы никогда не будем одинаковыми. У людей разные характеры, разные психотипы, разные уровни толерантности к насилию, и это нормально. Поэтому только поддержка и сотрудничество, а никак не осуждение и выискивание провокаторов.
/Ад падпісанта.
Нікога ні да чаго не заклікаю. Прамое дзеянне – рэч рызыкоўная, бярыцеся за яе, толькі калі вы гатовыя сядзець./
“Вітаю. Наконт спынення чыгункавых зносін. Знаёмы машыніст электравіка расказаў, што каб спыніць усю лінію, неабходна, каб тры разы запар светлафоры гарэлі чырвоным. Тады згодна з інструкцыяй па лініі можа ісці толькі адзін поезд, астатнія спыняюцца. Раіць тонкім дротам, як мага болей месцаў. На ўчастку ў ~10км між трыма светлафорамі шукаць увесь дрот чыгуначнікі задзяўбуцца”.
Один из факторов подавления личности в тюрьме – лишение арестанта самых необходимых предметов быта. Вынужденно делая тебя нищим, менты усиливают власть над твоим телом и физическими потребностями. В тюрьме начинаешь ценить самые обычные вещи, которые тут не замечаешь: кружку, ложку, мягкую кровать, горячий чай… Но голь на выдумки хитра: в этом видео по просьбе подписчиков я покажу, как изготовить “машину” – самодельный кипятильник из подручных средств. В революционное время такой навык будет совсем не лишним.
Сябры, забастоўка – гэта адна з найэфектыўнейшых формаў негвалтоўнага супраціву. Адна з нешматлікіх формаў, якая яшчэ не была апрабаваная беларусамі на поўную магутнасць. Некалькі месяцаў забастовак усяго на некалькіх прадпрыемствах дапамаглі забіць СССР – адзін з наймацнейшых таталітарных рэжымаў на свеце. Арганізаваная забастоўка здольна хутка і бязбольна знішчыць лукашызм.
Калі вы хвалюецеся за эканоміку краіны, то памятайце: ільвіная доля згенераваных вашай працай прыбыткаў асядае ў кішэнях Лукашэнкі і ягоных сілавікоў, у афшорах і банках краінаў Персідскай затокі. Сваёй працай вы корміце не настаўнікаў і лекараў, а пераважна Віцю, Колю і садыстаў з АМАПа. Памятайце аб гэтым кожны раз, калі падыходзіце да станка.
Калі вы яшчэ не бачылі, паглядзіце абавязкова:
???? Як набліжаныя да Лукашэнкі зарабляюць на кантрабандзе. [1]
???? Як улады абкрадваюць дзяржаўныя прадпрыемствы: прыклад цукровых заводаў, МАЗа і МТЗ. [2]
І, урэшце, уключайце просты прагматызм. Калі Лукашэнка застанецца ва ўладзе, вы ўсё адно застанецеся без працы. Звальненні з заводаў і беспрацоўе будуць абавязкова. Гэта справа бліжэйшых месяцаў. Вы застанецеся ні з чым: у жабрацкай краіне без пераспектываў і без сродкаў да існавання.
Але калі вас звольняць за ўдзел у забастоўцы, вы не толькі атрымаеце матэрыяльную дапамогу ад фондаў салідарнасці [3], але і дапаможаце стварэнню Беларусі, у якой вам не прыйдзецца жабраваць. З нармальнай, функцыянальнай эканомікай, моцнымі прафсаюзамі і правам сказаць сваё слова, як на працоўным месцы, так і на мітынгу. Выбар за вамі. Глядзіце, каб вам не было за гэты выбар сорамна ні перад сабою, ні перад дзецьмі.
[1] – https://youtu.be/235PlO33-z0
[2] – https://youtu.be/EIBlrk0MAzA
[3] – https://t.me/bysol
Comments Off on А зараз некалькі словаў пра тое, чаму важна баставаць
Я думаю пра прымененую сілавікамі тактыку супраць масавага марша 18.10.
1. Заграджальны атрад па ходзе марша.
2. Мабільная заслона ў канцы калоны.
3. Мабільныя групы і засады, што рухаюцца паралельна калоне.
Гэта тактыка смяротных абдымкаў – кляшчы, капкан, кальцо.
У гэты раз сілавую падпорку ў канцы калоны атрымалася прарваць – але ж там і было ўсяго толькі некалькі бусікаў. І яны прынялі для сябе правільнае рашэнне – адступіць. І, як звычайна, хапаць тых, хто разыходзіцца.
Яна апрабавалі гэты план, засталося папрацаваць над відавочнымі памылкамі.
Дастаткова заблакаваць калону сзаду вадамётамі, бронікамі, а сілавікоў рассадзіць не па бусіках, а пусціць армейскія грузавікі з тэнтамі. Бусікі – у двары па флангах. І лавушка захлопнецца.
Трэба думаць, як гэтаму магчымаму сцэнару супрацьстаяць.
А калі папрасіць кіроўцаў падперці калону сзаду? Што гэта дасць?
Дасць пробку ў хвасце калоны.
Калі аўто займуць абодва бакі дарогі (правы і левы) – то абаронна, здаецца, будзе.
Што рабіць з флангамі?
Прасіць жыхароў суседніх дамоў папрацаваць дазорнымі?
Прычым, не спадзявацца на інтэрнэт ці мабільную сувязь (нават калі ўсё запрацуе, часу на апавяшчэнне сыйдзе шмат: пакуль скінеш інфу ў той жа NEXTA, пакуль яны пабачаць, пакуль апублікуюць). Можа, лепей пры заўважанні сілавікоў у дварох падаваць гукавыя сігналы? Тады варта вызначыцца, якія.
Comments Off on /Інфармацыя ад падпісанта. Добрая глеба для разважанняў і для абмеркавання ў чатах./
Не магу не падзяліцца такой вясёлай інфой. У адной бюджэтнай арганізацыі быў план колькасці людзей на ябацькінг – 300 чалавек. Змаглі знайсці/набыць/угаварыць/запужаць толькі 11 чалавек з 300. А, на хвіліначку, гэта 3.67%. ???? з улікам статыстычнай хібнасці – гэта тыя праславутыя 3%. Пераследуюць яны нас паўсюль.????
P.S. Так, і не верце заявам пра каронавірус. Увясну гэта не замінала ўладам праводзіць суботнікі і г.п. мерапрыемствы. Дзякуй за вашыя выдатныя пасты і аналітыку – прыемна чытаць.
А для таго каб паўдзельнічаць у агітацыйнай працы, вам патрэбна толькі паўгадзіны. Спампаваць файл, раздрукаваць улёткі і раскідаць па суседніх пад’ездах. Можна таксама расклеіць на прыпынках і слупах.
Памятайце: дагэтуль далёка не ўсе беларусы ў курсе нашай павесткі і чытаюць нашыя тэлеграм-каналы. Улёткі на вуліцах і ў пад’ездах – гэта не толькі інфармаванне, гэта і стварэнне належнай атмасферы для гараджан. Кожны мусіць бачыць, што рыхтуецца нешта грандыёзнае!
Заўчора інфармацыйная прастора выбухнула навінай: улады звозяць на мітынг Ябацек у нядзелю… папраўчую калонію пад Віцебскам! Навіна была напісаная ў такім стылі і з такімі ілюстрацыямі, што сумневаў не заставалася: на мітынг будуць звазіць зэкаў! Нават не паспрабаваўшы праверыць інфармацыю, што вывалілі “кулуары KYKY”, яе пачалі шалёна рэпосціць іншыя каналы.
Чытаць гэта проста дзіка.
Па-першае, любыя перасоўванні вязняў па-за межамі калоніі магчымыя ТОЛЬКІ пад канвоем. А гэта: узброенныя аўтаматчыкі, службовыя сабакі і адмысловы транспарт: адмыслова абсталяваныя аўтазакі і вагоны. Пры неабходнасці ўжываюцца спецыяльныя сродкі: ручныя і нажныя кайданы. Гэта строга вызначаны алгарытм дзеянняў. Усе рухі вязняў – толькі згодна з камандамі. У перапынках паміж рухам дазволена толькі сядзець на карачках тварам уніз. Нават глядзець па баках забаронена, можа прыляцець прыкладам. Пабег нават аднаго вязня – гэта надзвычайнае здарэнне рэспубліканскага машабу.
І вось гэтых людзёў проста так бяруць і звозяць у цэнтар горада на мітынг. Так, дарэчы, іх яшчэ трэба і пераапрануць, бо ўсе яны – у формавых чорных робах з нагруднымі знакамі. Ну, сапраўды, чаму б не? Выглядае вельмі праўдападобна.
Так, існуе такое паняцце, як “расканвойка”, калі вязні з невялікімі тэрмінамі і якім засталося сядзець няшмат, могуць працаваць па-за межамі калоніі. Але гэты тып змягчэння рэжыма ў нас амаль не ўжываецца.
Па-другое, у калоніі ўзмоцненага рэжыма №3 пад Віцебскам знаходзіцца недзе 1000 вязняў, плюс-мінус. У навіны ж неназваная крыніца піша пра “адзін аўтобус”. Ёмістасць аўтобуса – 60 чалавек. Увесь цвярозы розум гаворыць нам аб тым, што, хутчэй за ўсё, на мітынг звозяць супрацоўнікаў калоніі (кадравых супрацоўнікаў МУС).
Ну, ці хочуць раздаць ім шчыты і шлемы, каб стаялі ў ачапленні.
Ну, і па-трэцяе, улічваючы ўсе сказанае вышэй, няўжо вы думаеце, што ўлады не могуць знайсці больш простую і даступную масоўку на мітынг? Але не, ужо пайшлі шызафрэнічныя каментары аб тым, што ЗЭКАЎ ЗВОЗЯЦЬ ДЛЯ ПРАВАКАЦЫЙ СУПРАЦЬ МІРНЫХ ПРАТЭСТОЎЦАЎ!!!! Рукатвар. У людзей у галовах тоны страшных стэрэатыпаў, чамусьці яны ніяк не могуць зразумець, што вязні калоній (прынамсі агульнага/узмоцненага рэжыма) гэта такія ж людзі, як яны самі. Не гаворачы ўжо аб тым, што прыхільнікаў рэжыма сярод іх амаль няма, наадварот, гэтыя людзі азлобленыя на ўладу куды болей, чым сярэднестатыстычны гараджанін, бо прайшлі ўсе колы міліцэйска-судовага пекла. Можна было б паразважаць аб тым, які нязначны адсотак вязняў, нават улічваючы іх паднявольнасць, пагадзіўся б удзельнічаць у мітынгу ябацек, калі б сама гэтая навіна пра звоз зэкаў на мітынг не была б лухтой і глупствам.
Дзеля справядлівасці NEXTA потым зрабілі дапаўненне [1] аб тым, што гаворка ідзе аб супрацоўніках калоніі, але першакрыніца, што пусціла паўфэйкі ў інфапрамтору, вырашыла гэтым не запарвацца.