А зараз некалькі словаў пра тое, чаму важна баставаць

 
Сябры, забастоўка – гэта адна з найэфектыўнейшых формаў негвалтоўнага супраціву. Адна з нешматлікіх формаў, якая яшчэ не была апрабаваная беларусамі на поўную магутнасць. Некалькі месяцаў забастовак усяго на некалькіх прадпрыемствах дапамаглі забіць СССР – адзін з наймацнейшых таталітарных рэжымаў на свеце. Арганізаваная забастоўка здольна хутка і бязбольна знішчыць лукашызм.
 
Калі вы хвалюецеся за эканоміку краіны, то памятайце: ільвіная доля згенераваных вашай працай прыбыткаў асядае ў кішэнях Лукашэнкі і ягоных сілавікоў, у афшорах і банках краінаў Персідскай затокі. Сваёй працай вы корміце не настаўнікаў і лекараў, а пераважна Віцю, Колю і садыстаў з АМАПа. Памятайце аб гэтым кожны раз, калі падыходзіце да станка.
 
Калі вы яшчэ не бачылі, паглядзіце абавязкова:
 
???? Як набліжаныя да Лукашэнкі зарабляюць на кантрабандзе. [1]
 
???? Як улады абкрадваюць дзяржаўныя прадпрыемствы: прыклад цукровых заводаў, МАЗа і МТЗ. [2]
 
І, урэшце, уключайце просты прагматызм. Калі Лукашэнка застанецца ва ўладзе, вы ўсё адно застанецеся без працы. Звальненні з заводаў і беспрацоўе будуць абавязкова. Гэта справа бліжэйшых месяцаў. Вы застанецеся ні з чым: у жабрацкай краіне без пераспектываў і без сродкаў да існавання.
 
Але калі вас звольняць за ўдзел у забастоўцы, вы не толькі атрымаеце матэрыяльную дапамогу ад фондаў салідарнасці [3], але і дапаможаце стварэнню Беларусі, у якой вам не прыйдзецца жабраваць. З нармальнай, функцыянальнай эканомікай, моцнымі прафсаюзамі і правам сказаць сваё слова, як на працоўным месцы, так і на мітынгу. Выбар за вамі. Глядзіце, каб вам не было за гэты выбар сорамна ні перад сабою, ні перад дзецьмі.
 
[1] – https://youtu.be/235PlO33-z0
[2] – https://youtu.be/EIBlrk0MAzA
[3] – https://t.me/bysol