Гульня-паўстанне “Block by block”
June 11th, 2017 — Аб усім, Палітыка
Жасмін (2013)
June 8th, 2017 — Аб усім
Адзін з самых крутых фільмаў, якія я глядзеў за апошні час. Не пра рэвалюцыю, не пра барацьбу, не пра палітыку. А пра жыццё, ну і яго вечную тэму – узаемаадносіны мужчыны і жанчыны. І пра наступствы хлусні ў жыцці кожнага чалавека.
А рэжысёр, дарэчы, Вудзі Ален.
Хто не глядзеў – паглядзіце. Хто паглядзеў – дзяліцеся ўражаннямі.
June 8th, 2017 — Аб усім, Палітыка
Чым больш грамадства насычана кроўю класавай барацьбы, тым лягчэй яго ўдзельнікі дабраахвотна расстаюцца з жыццём. Лёгкасць, з якой змагары ахвяруюць сабой прама прапарцыянальная таму, колькі крыві было праліта непасрэдна перад імі. У спакойныя часы, які б моцны не быў прыгнёт, калі ён не прыводзіць да прамых і дэманстратыўных смерцяў прыгнечаных, то тых, хто жадае ахвяраваць сабой дзеля вызвалення, як правіла, няшмат, альбо няма ўвогуле. Гэта псіхалагічна цяжка – паміраць аднаму, паміраць тады, калі, фактычна можна жыць.
Зусім другі настрой авалодвае масамі ў часы сацыяльнага пад’ему, рэвалюцыі, неспакою. Калі смерць вітае над натоўпам, адзін за другім паміраюць паплечнікі, самаахвяраванне робіцца нормай, каштоўнасць жыцця індывіда ў яго ж ўласных вачах падае адступаючы перад агульным інтарэсам. Менавіта гэтым тлумачыцца тое, што простыя грамадзяне, якія не надта цікавіліся палітыкай, чыя хата да пары да часу была з краю, у перыяд рэвалюцыйных перамен са зброяй у руках становяцца на барыкады, хаця, казалася бы, што замінала ім зрабіць гэта раней?
Аднойчы пралітая кроў абавязкова прыцягне да сябе новых ахвяр.
2014
Алкаголь як метад кантролю
June 7th, 2017 — Палітыка
Геапалітыка
June 7th, 2017 — Аб усім
June 7th, 2017 — Відэа
Пачынайце дзень з выдатнай выдатнай музыкай Родолюба Вулавіча – майго любімага сербскага спевака (іншых я і не ведаю, праўда).
Сяргей Дубавец. Русская книга
June 6th, 2017 — Прачытана
Дачытаў зборнік апавяданняў Сяргея Дубаўца “Русская книга” – падарак на мінулю днюху ад аднаго з паплечнікаў. Усе ж такі пераконваешся, што беларуская літаратура існуе – і шкада, што мы так мала аб ёй ведаем, ды і ў свеце нас мала ведаюць бо, мусіць, не ахвотна перакладаюцца беларускія творы.
У кнізе аўтар разважае над лёсам беларусаў і гістарычнымі сцежкамі нашага народу, праз прызму здарэнняў мінуўшчыны і ўласнага досведу. Канешне, гэта не навуковае даследванне, а хутчэй эмацыйнае адкрыццё. Прынамсі гэтым я магу патлумачыць апераванне даволі адцягнутымі катэгорыямі ў дачыненіі да нацыі, кшталту “порядочності”, “спеласці” і г.д. Нягледзячы на празмерны (як па мне) нацыяналістычны ўхіл кнігі (аўтар ускладае зашмат надзеяў на “беларусізацыю” і яе маральныя вынікі, і прыдае зашмат ўвагі нацыі як панятку, як быццам ад яе растуць усе на свеце характэрыстыкі грамадства, што насамрэч не так), раю, калі сустрэнеце, прачытаць – тым больш зборнік маленькі, можна асіліць за пару дзён.
Асабліва карысна чытаць напярэдадні беларуска-расейскіх вайсковых вучэнняў 🙂
June 6th, 2017 — Палітыка
У апошнім “Новым часе” зможаце прачытаць мой артыкул на важную тэму, якая рэдка падымаецца: алкагалізацыя насельніцтва Беларусі як метад палітычнага\сацыяльнага кантролю над ім.
А лепей падпішыцеся на НЧ – і не сапсуйце вочы чытаннем у інтэрнэце 🙂


В войне против правды и здравого смысла
June 5th, 2017 — Палітыка
У журналистов провластных СМИ аврал. Можно сказать, мобилизация. С первого взгляда и не поймёшь, отчего: протестная весна отгремела, Белый Легион сидит, санкции против Лукашенки не вернули. В чем дело?
А дело вот в чем: февральские и мартовские протесты ознаменовались неслыханным ранее широким участием в них анархистов, особенно в Минске. Парни и девушки в черном привлекли внимание прессы, их лозунги активно подхватывались протестующими — простыми людьми с улицы, а жестокие задержания вызвали шквал негодования и общественной поддержки. Вот, в принципе, и все. Нет, анархисты не засквотировали Дворец Независимости, не жгли коктейлями Молотова минский ОМОН и не сподвигли рабочих на захват средств производства. Они просто были ярки и заметны — главным образом благодаря тому, что стали одной из основных мишеней для репрессий. Вот и все.
Однако этого стало достаточно, чтобы государственным СМИ дали команду «Фас!»
Одна за другой стали выходить статьи: «Анархия — мать опасной смуты» в Совбелке (перепечатана более чем 30-ю раёнками! – однозначно была разнарядка), «Анархия — мать порядка или нужен ли нам такой порядок?» – на сайте МВД, и «Анархия — мать …» – вновь в той же Совбелке.
И это не считая множества телесюжетов, полностью или частично посвященных анархистам на БТ.
На первые две статьи мои товарищи дали весьма исчерпывающие и подробные ответы:
А вот в третьей автор, Андрей Муковозчик, дважды упоминает мою скромную персону. Поэтому я решил, что имеет смысл дать ему ответ лично и разобраться — чья же все-таки Анархия мать?
“Фарбы паралельнага свету” у Кіеве
June 4th, 2017 — Аб усім, Палітыка
Вось і прыйшоў, урэшце, гэты час! Даўгачаканая прэзентацыя “Фарбаў паралельнага свету” у Кіеве! Прыходзьце самі, запрашайце сяброў. 12 чэрвеня, 19.00 – творчая прастора “Ізаляцыя” (вул Набережно-луговая, 8). Мерапрыемства адкрытае.