May 5th, 2018 — Аб усім
Пра дабраахвотнікаў з еўрапейскіх краін у ІДІЛ ведаюць усе. Аб гэтым нам па тэлевізары ўжо вушы пражужжалі.
А вы ведалі, што у шэрагах змагароў з ІДІЛ мноства еўрапецаў, і ў тым ліку жанчын? Смерць нашай паплечніцы – брытанскай анархісткі Ганны Кэмпбэл – у Афрыне, прымусіла мяне разабрацца ў тэме і напісаць гэты лонгрыд. Прыемнага вам чытання.
https://novychas.by/zamezza/kurdystan-zanoczaja-revaljucyja
May 5th, 2018 — Аб усім
В аэропорту Ла-Гуардия в Нью-Йорке женщины пожаловались то, что робот-охранник “похотливо на них смотрит”
Одна из охранниц рассказала изданию о беспокойстве из-за того, что робот незаметно подкрадывается к людям. Однажды она просто оттолкнула его тележкой для багажа. Другая охранница уверена, что её коллеги-мужчины настроили робота так, чтобы «лучше её рассмотреть».
“Это как заноза в заднице. Он продолжает мешать людям.” – охранница Ла-Гуардия
Некоторые пассажирки возмутились тем, что робот подъезжал к ним и «похотливо» смотрел. Каким образом во взгляде робота выражалась похоть, они не уточнили.
via Лентач (те, в свою очередь взяли новость с New York post)

May 4th, 2018 — Аб усім
Если вы вдруг не идете вечером на пиво, или на культурное мероприятие то почитайте расследование ниже по ссылке. Я офигел. Просто офигел. Начал читать и не мог остановиться.
Знал что всё плохо, но не знал что настолько. Долбаный спрут.
https://putinism.wordpress.com/2018/05/02/bratva/
May 4th, 2018 — Аб усім
Міхаіла Жамчужнага на 2 месяцы змясцілі ў ПКТ.
У каментары палітвязні.інфо тлумачу, што такое Памяшканне камернага тыпу, якія яго плюсы і мінусы адносна іншых тыпаў пакарання зэкаў.
May 2nd, 2018 — Аб усім
Як жывуць маладыя анархісты ў Беларусі? Чаго хочуць і з чым сутыкаюцца?
Пачытайце інтэрв’ю з хлопцам, якія ў 16 год ужо трапіў пад прэс мусароў за свае анархічныя перакананні.
May 1st, 2018 — Аб усім
Апошнім чынам часцей бяру інтэрв’ю, чым даю. Віталь Цыганкоў выправіў дыспрапорцыю 🙂 Грунтоўна паразмаўлялі з ім ў студыі Радыё Свабода аб тым, ці можна анархістам паліць нешта падчас пратэстаў, аб нашым стаўленні да нацыянальнай дзяржавы і аб тым, як анархісты ў Беларусі вядуць падпольную падрыўную дзейнасць.
https://www.svaboda.org/a/29202194.html
May 1st, 2018 — Бягучыя навіны
Пакутнікі Чыкага не будуць забытыя. Скрозь кроў, хлусню і нянавісць мы працягнем барацьбу да перамогі.
Усіх, хто сэрцам пакутуе за прыгнечаных, віншую з нашым святам непакорнасці!
_____________
Chicago martyrs will not be forgotten. Through blood, lies and hatred we will continue our struggle till the victory.
I wish everyone, who’s heart suffers for the opressed happy holiday of our disobidience!
April 27th, 2018 — Бягучыя навіны, Палітыка
Мяне вельмі засмучае сітуацыя вакол Зміцера Галко. Чаму так мала хто піша аб ягоным лёсе? Дзе праваабаронцы? Чаму справа цікавіць толькі нямногіх калег-журналістаў? Хаця Зміцер працаваў шмат на якія беларускія СМІ, і не адзін год.
Калі нехта не ў курсе: на дні нараджэння сына адбыўся інцыдзент з міліцыяй, якая ўварвалася ў хату Зміцера, і дзе апошні, нібыта, учыніў гвалт у дачыненні да мусара. Так гэта ці інакш, я лічу, гэтай тэме патрэбнае большае агалошванне і большы удзел гармадзянскай супольнасці. У аўтарытарнай дзяржаве журналіст за кратамі гэта па палітвязень па змоўчанні.
Автор NIHILIST.LI арестован при въезде в Беларусь
April 25th, 2018 — Аб усім
Сябры, калі хто не ў курсе, Новы Час праводзіць конкурс маладых журналістаў імя Алеся Караля. Калі вы малады журналіст і ў вас есць свае ўласныя працы, якія не сорамна паказаць свету – высылайце іх, не саромейцеся!
А яшчэ па спасылцы ніжэй можна пабачыць мой артыкул “Турма і воля – культурны абмен”, у якім я падрабязна апісваю пранікненне турэмнай культуры і каштоўнасцяў у нашае грамадства і тое, якія наступствы гэта нясе для ўсіх нас. Галасуйце за гэты артыкул, калі ён вам падабаецца. А ён жа вам падабаецца, праўда :)?
April 24th, 2018 — Палітыка
У беларускіх турмах сядзяць без віны не толькі палітвязні. Вось вам класічны прыклад таго як бяздушная, бесчалавечная сістэма “правасуддзя” зламала лёс чалавеку з іншай краіны. Ад верху да нізу ўсей гэтай сістэмы не знайшлося ніводнага чалавека які б узяў на сябе адказнасць і праявіў бы хоць трошкі чалавечнасці. Выпадак з Даічы Йошыда гэта ў адной асобе сімптом, дыягназ і прысуд дзяржаўнаму Левіяфану.
Калі можаце – напішыце яму ліст.
http://kyky.org/pain/yaponets-v-belaruskoy-tyurme-ne-pytaytes-pobyvat-v-belarusi-dazhe-tranzitom-vas-pohityat