Мяне вельмі засмучае сітуацыя вакол Зміцера Галко. Чаму так мала хто піша аб ягоным лёсе? Дзе праваабаронцы? Чаму справа цікавіць толькі нямногіх калег-журналістаў? Хаця Зміцер працаваў шмат на якія беларускія СМІ, і не адзін год.
Калі нехта не ў курсе: на дні нараджэння сына адбыўся інцыдзент з міліцыяй, якая ўварвалася ў хату Зміцера, і дзе апошні, нібыта, учыніў гвалт у дачыненні да мусара. Так гэта ці інакш, я лічу, гэтай тэме патрэбнае большае агалошванне і большы удзел гармадзянскай супольнасці. У аўтарытарнай дзяржаве журналіст за кратамі гэта па палітвязень па змоўчанні.