Конкурс маладых журналістаў імя Алеся Караля

Сябры, калі хто не ў курсе, Новы Час праводзіць конкурс маладых журналістаў імя Алеся Караля. Калі вы малады журналіст і ў вас есць свае ўласныя працы, якія не сорамна паказаць свету – высылайце іх, не саромейцеся!
 
А яшчэ па спасылцы ніжэй можна пабачыць мой артыкул “Турма і воля – культурны абмен”, у якім я падрабязна апісваю пранікненне турэмнай культуры і каштоўнасцяў у нашае грамадства і тое, якія наступствы гэта нясе для ўсіх нас. Галасуйце за гэты артыкул, калі ён вам падабаецца. А ён жа вам падабаецца, праўда :)?