Трымайце чарговы long-read ад мяне. На гэты раз гаворка пойдзе аб тым, як анархісты могуць замяніць дзяржаву ў сваім штодзённым жыцці і тым самым скласці салідарны і трывалы падмурак для сацыяльнай рэвалюцыі.
Анархісты і сацыяльная дзяржава
Сацыяльныя гарантыі – пастка ад дзяржавы
Характэрны аспект тактыкі анархістаў (па крайняй меры ў нас) – патрабаваць у дзяржавы ільгот, сацыяльных гарантый, сацыяльнага забеспячэння і г.д., тлумачачы гэта тым, што народ павінен патрабаваць у дзяржавы “сваё” узамен награбленага, а таксама тым, што у далейшым ад эканамічных патрабаванняў можна перайсці да палітычных. Такім чынам анархісты ўбудоўваюцца у лявацкі дыскурс, сутнасць якога ў тым, каб па максімуму “загрузіць” дзяржаву сацыяльнымі абавязкамі, пераўтварыць яго ў «добрага абаронцу», які ўстае на шляху сквапных капіталістаў. Такі падыход, з аднаго боку, канешне, будучы рэалізаваным, палепшае матэрыяльнае становішча працоўных, павышае ўзровень жыцця працоўнага насельніцтва.
Аднак такі падыход пакідае па-за ўвагай шэраг момантаў. Напрыклад тое, што патрабуючы падачак ад дзяржавы, працоўныя, пасля таго як іх атрымаюць, робяцца ўсе больш залежнымі ад яе. Як вынік, дзяржава ж у сваю чаргу атрымлівае ўсе больш улады над грамадствам у сферы працы, і ўвогуле ў сацыяльнай сферы (калі ільготы распаўсюджваюцца на медыцыну, адукацыю, грамадскі транспарт і г.д.). Згладжваюцца класавыя супярэчнасці, за «сацыяльнай палітыкай» дзяржава хавае свой сапраўдны твар, у яе апалагетаў з’яўляюцца такія аргументы, як: «ну вось, дзяржава вам дала, а вы…», альбо «глядзіце, у нас жа ўсе бясплатна, не тое што ў …». А горш за ўсе тое, што ў грамадзян фарміруецца спажывецкая і пасіўная свядомасць, яны пачынаюць лічыць, што дзяржава ім будзе ўвесь час дапамагаць, падтрымліваць, і абараняць – такім чынам і сапраўды ўспрымаюць яго, як абаронцу, разлічваюць на яго, пачынаюць верыць у ягоную ўсемагутнасць, – тым самым у свядомасці грамадзян замацоўваецца аўтарытэт дзяржаўных інстытутаў і, паўтаруся – простая эканамічная залежнасць ад дзяржавы. Выпрошваць ў дзяржавы сацыяльныя падачкі жадаючы пры гэтым гэтую дзяржаву ліквідаваць – яўная непаслядоўнасць.
Что ж можна прапанавць узамен гэтага падыхода, які стаў ужо звычным? Анархісцкім выхадам можа быць змяншэнне ролі дзяржаўных інстытутаў у жыцці грамадства. І каб вакуум ўлады не быў запоўнены у народных масах нейкімі рэакцыйнымі ідэямі кшталту крымінальных «паняццяў», парадыгмай мыслення працоўных неабходна зрабіць салідарнасць паміж сабой з выразным падзелам на «мы» (працоўныя, пазбаўленыя ўлады), і «яны» (ўсе, хто надзелены ўладнымі паўнамоцтвамі і капіталам). Каб дзяржава перастала адыгрываць такую вялікую ролю ў жыцці грамадзян, ягоныя падачкі павінны быць замененыя ўзаемадапамогай грамадзян ва ўсіх сферах грамадства, у першую чаргу – у эканамічнай. Замест спекулятыўнай «дапамогі» з боку дзяржавы грамадзяне могуць, шляхам не такіх складаных сумесных дзеянняў рабіць свае жыццё прасцейшым у побыце і больш выгадным – хай і пакуль у рамках дзяржаўнай сістэмы. Калі дзейнічаць сумесна шляхам узаемадапамогі і падтрымкі, то няма патрэбы увесь час глядзець на дзяржаву, як на руку, якая дае, і без якой не пражыць, а галоўнае – яны вучацца дзейнічаць самастойна, не чакаючы ніякіх распараджэнняў і загадаў. Салідарныя дзеянні разнявольваюць прыватную ініцыятыву, але не ў буржуазным разуменні гэтага слова, якое мае на ўвазе актыўных прыватнікаў-эксплуататараў, якія дзейнічаюць дзеля ўласнай карысці, а ў анархісцкім, які мае на ўвазе асабістую зацікаўленасць кожнага ў падтрымкі блізкага і ў умацаванні супольнасці, ў якім ён прымае удзел (ад суседзяў па дому да працоўных усёй краіны).
Як пазбегнуць залежнасці?
Якія ж канкрэтныя меры можна распачаць для выціскання дзяржавы з сацыяльнай і эканамічнай сферы?
Гэта могуць быць як сацыяльныя праэкты-ініцыятывы, так і проста бытавыя звычкі, узведзеныя ў ранг сацыяльна значных звычаяў Напрыклад:
1) Стварэнне спажывецкіх кааператываў. Грамадзяне адно лакальнай супольнасці (пад’езда, дома, квартала) аб’ядноўваюцца з мэтай скупляць прадукты харчавання альбо тавары шырокага спажывання оптам. Самім кааператарам гэта дазволіць зэканоміць грошы, а таксама умацаваць сацыяльныя сувязі (насуперак тэндэнцыям да атамізацыі ў вялікіх гарадах). Гэта – стварэнне яшчэ адной супольнасці, якая ў сваёй дзейнасці ніяк не залежыць ад дзяржавы і не мае патрэбы ў ёй.
3) Замена дзяржаўных ЖЭСаў самаарганізаванай дзейнасцю саміх жыхароў. Сёння ўборка двароў, рамонт сантэхнікі, уборка лесвічных пралётаў, рамонт электрасетак – усе ажыццяўляецца ЖЭСамі, за што тыя атрымліваюць грошы ад жыхароў. Пры гэтым іх дзейнасць непразрыстая і часта выклікае нараканні, і, што немалаважна, прывучае людзей да таго, то парадак і дабраўладкаванасць іхняга жытла не залежыць ад іх саміх. Людзі прывыкаюць, што структуры ЖКГ іх абслугоўваюць, і, хоць і жаляцца на на іх, але па ранейшаму ядуць з «рукі, якая дае». Узамен гэтага грамадзяне маглі б саммарганізаваўшыся, шэраг жыллёвых паслуг аказваць сабе самі: па графіку, па чарзе – ў любым іншым парадку, які ім будзе зручны. З аднаго боку, гэта дае прастору ініцыятыве і дабрачыннай кааперацыі, выдаляе адчужэнне ад агульнай прасторы і атамізацыю асобы ў жыхароў шматкватэрных дамоў (большасць не хочуць ведаць і бачыць анічога за межамі сваіх дзвярэй), з іншай – прывучай людзей да таго, Што ўсе ў іх жыцці залежыць ад іх, а не ад ананімных і далёкіх «службаў», і што лепшы спосаб дапамагчы сабе – аб’яднацца і вырашыць праблему самастойна. Акрамя іншага, падобныя дзеянні зменшылі б ролю наёмнай працы ў жыцці людзей – нашмат справядлівей абслугоўваць сябе самому, чым патрабаваць чагосьці ад дворніка\кансьержкі, з’яўляючыся іх наймальнікамі і інспектарамі, ствараючы тым самым яшчэ адну іерархічную прыступку.
Вядома, для шэрагу жыллёва-камунальных прац такія аб’яднанне не падыходзяць – напрыклад, для пракладкі\рамонту сістэм ацяплення, вадазабеспячэння альбо газазабеспячэнне. Але «скінуцца», каб замяніць лямпачку ў пад’ездзе, сабрацца ў выходны дзень, каб адрэмантаваць дарожку ў двары і г.д., замест таго, каб гадамі прасіць гэта ў чыноўнікаў ЖЭС-а – цалкам рэальна.
Мінус гэтага вобразу дзеянняў на сёння складаецца ў тым, што многія грамадзяне, працуючы па 9 гадзін у дзень (2 гадзіны на дарогу на работу-з работы), занятыя дзецьмі і побытам, неахвотна будуць выдзяляць нават 1 гадзіну ў тыдзень на «грамадска-карысную працу».
4) Стварэнне артэляў і вытворчых таварыстваў. Замест пасіўнай наёмнай працы працоўныя многіх сфер маглі б аб’яднацца на ўмовах роўнасці ўкладаў і прыбытках, вырабляючы прадукт сумесна, цалкам ім распараджацца. Гэты прадуктам могуць быць як тэхніка, прадметы побыту, адзенне, так і праграмнае забеспячэнне, шэраг паслуг. Усе залежыць ад таго, якія вытворчыя магутнасці змогуць дазволіць сале набыць удзельнікі такой артэлі. У якасці прыкладаў можна прывесці як захопленыя працоўнымі заводы ў шэрагу краін Паўдневай Амерыкі, артэлі пачатку 1920-х гг у рэвалюцыйнай Расеі і аграмадную колькасць розных таварыстваў, афіцыйных і не, якія працуюць па такім жа прынцыпу.
Плюсы такой арганізацыі відавочныя: над працоўнымі няма начальніка (любога кардынатара\арганізатара яны могуць самі як выбраць так і зняць), яны цалкам кантралююць працэс вытворчасці, цалкам распараджаюцца вынікамі сваёй працы, не адчужаючыся ад іх. У такіх аб’яднаннях культывуецца не канкурэнцыя і даносніцтва, як у капіталістычных вытворчасцях, а ўзаемадапамога і супрацоўніцтва – так як прыбытах кожнага залежыць ад агульнай згуртаванасці калектыву.
Але ёсць і мінусы – ва ўмовах капіталістычнай сістэмы валоданне працоўнымі сваімі прадпрыемствамі у нямалай ступені самаэкплуатацыя, так як, у любым выпадку, а свой тавар яны вымушаныя прадаваць на рынку. І прабіцца на такім рынку, прадаць сваю прадукцыю ім будзе вельмі няпроста, так як у канкурэнтнай барацьбе яны, магчыма, будуць прайгрываць нашмат больш багатым уласнікам, якія маюць мадэрнізаваныя вытворчасці, «убудаваныя» у рынкавую сістэму; ім не складае цяжкасці не пусціць канкурэнта на рынак. Акрамя таго, зарэгістраваўшыся легальна (што пераважна) такія аб’яднанні будуць вымушаныя плаціць падаткі дзяржаве і ў агульным – заставацца ў рамках таварна-грашовай сістэмы.
Улічваючы ўсе вышэй сказанае, стварэнне вытворчых артэляў хоць бы ў якасці эксперыменту мне бачыцца неабходным і слушным нават у рамках капіталістычнай сістэмы. Думаю, відавочна, што ў выпадку паспяховасці гэтыя камуны без цяжкасцяў убудуюцца ў эканоміку анархісцкага грамадства, не кажучы ўжо пра тое што яны могуць стаць вогнішчамі рэвалюцыйных працоўных калектываў. Але для выжывання і больш паспяховага дзеяння гэтыя артэлі не павінны быць надта вялікімі і павінны пакрываць тыя сферы тавараў і паслуг, ў якіх масавая капіталістычная вытворчасць недарэчная, напрыклад: прыгатаванне дамашняй ежы, рукадзельныя промыслы (ганчарная, кавальская справа, вязанне і і г.д.), вытворчасць спецыфічнага праграмнага забеспячэння, рэмонт тэхнікі. Ды і той жа пашыў адзення – для людзей, якія цямяць у швейнай справе пашыць нешта з прынесенай тканіны – нядрэнная прыпрацоўка. А некалькі такіх працаўнікоў, аб’яднаўшыся на ўмовах роўнага размеркавання прыбытку – ўжо працоўны кааператыў.
Ідэальным будзе, калі такія паслугі будуць прадстаўляцца бясплатна чальцам іншых аналагічных аб’яднанняў. Падобны ўзаемавыгадны безграшовы абмен – ужо моцны расток анархісцкага грамадства, які лёгка вырасце пасля скідання капіталу. А вось захоп і перавод на анархісцкія рэйкі буйных прадпрыемстваў, вядома, магчымы толькі пасля рэвалюцыі.
5) Жыллё – ільготнае, службовае, любое іншае, атрыманае адз дзяржавы, гэта адзін з мацнейшых кручкоў, якім дзяржава трымае грамадзяніна ў пакоры. За жабры моцна ўзятыя ільготнікі, маладые спецыялісты, іншагароднія працоўныя, студэнты ў інтэрнатах. Малейшая праява нелаяльнасці да ўлады і цябе могуць выкінуць на вуліцу. Дарэчы, у такую ж кабальную залежнасць ад службовага жылля пастаўленая і большасць мелкага чынавенства, асабліва іншагародняга. Да і набытае ў асабістую маёмасць жыллё – як ярмо на шыі яго жыхароў (як правіла, маладой сям’і) – большасць кватэр набываюцца ў іпатэку, і звальненне з працы, якое прыводзіць да няздольнасці выплачваць крэдыт, прыраўніваецца да сямейнай трагедыі. Такім чынам рынак ажыццяўляе кантроль за насельніцтвам і праз фінансавыя структуры – дзяржаўныя і прыватныя банкі, якія выдаюць крэдыты.
Што можна супрацьпаставіць гэтаму рычагу ўплыву? Гэта альбо сумеснае набыццё грамадзянамі нерухомасці, якую ў рамках закона адабраць будзе крайне складана (ды і самы інэртны абывацель за сваю жылплошчу будзе біцца да апошняга), альбо арэнда нерухомасці такім жа чынам: у складчыну, для сумеснага пражывання.
Першы варыянт, вядома, пераважней, так як дае людзей больш незалежнасці як у матэрыяльным так і ў маральным планах: аднойчы купленае жыллё ў цябе ніхто не адбярэ, за яго больш не трэба плаціць, яно – твая крэпасць, і калі вас там не адна сям’я а некалькі – вы ўжо паўнавартасная супольнасць, якая цвёрда стаіць на нагах, і раздушыць якое ўладам не так і проста. Што немалаважна – купіць нерухомасць такім чынам змогуць многія, тады як самастойная пакупка нерухомасці па кішэні нямногім.
Істотны мінус такога пражывання – яно падыходзіць у большай ступені для сельскай мясцовасці ў прыватным сектары. Рэдкая сям’я захоча падзеляць якую заўгодна кватэру з іншай сям’ёй, усе хочуць мець максімум асабістай прасторы.
Іншая справа – сумесная арэнда дамоў і кватэр. Зняць жыллё можна ў любы момант, гэтая сфера (у адрозненні ад куплі-продажы) слаба кантралюецца дзяржавай і арэндадаўцу не цікавіць, якой лад жыцця вядзе той, хто здымае кватэру, абы не дэбашырыў. Здымаць кватэру альбо дом сумесна яшчэ больш даступна чым купляць. Гэта добры варыянт для моладзі – яна больш рухомая і непераборлівая. Мінус у тым, што тут атрымліваецца пэўная залежнасць ад арэндадаўцы. У выніку, супольнасці, што ствараюцца такім чынам менш моцныя і даўгачасовыя. Але тым не менш для моладзі, якая вучыцца альбо маладых спецыялістаў яны застаюцца аптымальным варыянтам з пункту гледжання незалежнасці, а асноўным фактарам нестабільнасці такіх супольнасцей, хутчэй, можа быць немагчымасць ужыцца побач з-за побытавых і псіхалагічных хібаў адзін аднаго. Але галоўнае – такія супольнасці, будучы створаныя на якой-небудзь інфармацыйнай пляцоўцы, дзе людзі маглі б здымаць, здаваць кватэры, абменьвацца парадамі, гісторыямі, уражаннямі і ацэнкамі таго ці іншага суседу – кшталту партала каучсёрфінгу, маглі б стаць сур’ёзным бар’ерам, які абмяжоўвае ўплыў дзяржавы і фінансавых інстытутаў (банкаў) на пэўныя слаі насельніцтва, а таксама зменшыць атамізаванасць індывідаў, якія прывыклі выжываць кожны сам па сабе.
У нашых сілах пасадзейнічаць распаўсюду такой практыкі на інфармацыйным узроўні, даводзячы, што разам заўсёды лепш і надзейней, чым па адзіночцы.
Нярэдка можна сустрэць аб’явы аб пошуку таварыша для з’ёму кватэры – а значыцца, у такой формы сацыяльнага ўзаемадзеяння ёсць перспектывы, засталося толькі зрабіць яе больш масавай, удыхнуць у яе новы змест – які ўдыхалі і свае праэкты еўрапейскія сквотары.
6) Узаемпдапамога транспартам. Ужо і сёння есць сайты, дзе адны людзі дамаўляюцца разава ці рэгулярна падвозіць іншых, ці вандраваць за сумесную аплату паліва. Гэта самая сапраўдная самаарганізацыя і ўзаемадапамога на нізавым узроўні. Для арганізацыі такога праекта дастаткова невялікіх рэсурсаў: стварыць сайт, дзе людзі маглі б дамаўляцца і бачыць прапановы, і проста яго падтрымліваць у працоўным стане.
7) Ну і, зршэты, калі казаць пра бытавыя звычкі, умацаваннем салідарнасці з’яўляецца нават простая звычка, выходязчы з грамадскага транспарту, аддаваць талон таму, хто ўваходзіць. Гэта элементарная ўзаемадапмога, якая нічога не стоіць таму, хто дае, але пры гэтым дапамагае таму, хто атрымлівае зэканоміць грошы. З псіхалагічнага пункту гледжання гэта – падман сістэмы грамадскага транспарту, які толькі называецца дзяржаўным, на самой жа справе ён – дзяржаўны. Сюды ж можна аднесці заступніцтва ад кантралёраў, якія спрабуюць выштурхнуць чалавека з транспарту.
Жывая альтэрнатыва – падмурак рэвалюцыі
Калі б у анархістаў была моц і жаданне развіваць гэтыя праекты, гэта магло б стаць моцнай альтэрнатывай і заадно прапагандай анархісцкіх каштоўнасцяў. Замест «дзяржава, дай!», мы кажам аб тым, што дзяржава ўвогуле не патрэбная, бо няма такіх сфер, у якіх мы не маглі б справіцца і без яе, падмацоўваем тэарэтычныя пастулаты анархізму прыкладамі з рэальнага жыцця. Распаўсюд любых ідэй, тым больш такіх радыкальных як у анархістаў, заўседы будзе больш эфектыўным, калі яны будуць не проста эфемерным тэарэтызаванні аб тым «як добра будзе жыцца пры анархіі», а фактычна рэалізаванымі планамі, сацыяльнай рэчаіснасцю. Калі людзі пабачаць, што жыць у салідарнасці і ўзаемадапамозе лепш, чым паасобку, а таксама будуць пазбаўляцца фактычнай залежнасці ад дзяржавы, гэта будзе вялізным крокам да самаарганізацыі, які зробіць адмену дзяржавы цалкам рэальнай перспектывай.
2 comments ↓
[…] Крыніца: https://mikola.noblogs.org/?p=624 […]
[…] Крыніца: https://mikola.noblogs.org/?p=624 […]