Ад падпісанта. Выдатна сказана
Паколькі ён палітычны банкрот, а пэўную сілу палітыку неабходна з сябе прадстаўляць – то ён (ягоныя піяршчыкі) вырашыў адкрыта трымацца на тым адзіна дасяжным, што ёсць – заяўляць, што гвалт ідзе ад яго.
Калі мусара ўламіліся ў кватэру, каб забраць схаваўшыхся там пратэстоўцаў, што ўзбурыла інтэрнэт – на наступны дзень сказаў, што гэта ён “даў загад”.
Цяпер зноў праехаўся па тэме кватэраў; гіпербалізавана пагражаў адрубаннем рук смелым пратэстоўцам. Забаўна, але ён роспачна намагаецца рабіць тое, што прасіў сваіх міністраў не рабіць – хайпаваць.
Пранікаць у ноўтбукі, смартфоны, у галовы. Бо адсутнасць у інфармацыйным полі падобна смерці, забыццю. Вось і чапляецца за ўсё тое, што знаходзіць найвялікшы водгук у грамадстве, каб ствараць бачнасць значнасці сваёй фігуры. У дадзеных варунках стварэнне простай сувязі “лукашэнка=увесь гэты агідны гвалт” гэта крайні крок, роспачная спроба і гульня па-банку. Адступаць яму сапраўды няма куды. Застаецца толькі бяжаць на месцы, укідваць рэсурсы ў стварэнне бачнасці прэзідэнства, даганяць кожную папулярную ў грамадстве тэму і прыпісваць да яе сваё прозвішча.
Хайпаваць вусатаму нядоўга засталося.
Калі нашыя чытальныя СМІ і тэлеграм-каналы перастануць на сур’ёзе яго цытаваць, перастануць прадстаўляць свае пляцоўкі і аўдыторыі групе лукашысцкіх піяршчыкаў, што імкнуцца ўзвесці ў трэнд і дадаць тонуса выміральнай палітычнай фігуры, калі нашае грамадства будзе ставіцца да гэтай лухты, як да эха мінулага, тады і апаратчыкі пабачаць ясна, што ў іх колішняга прэзідэнта сышоў тэрмін годнасці, тады і выконваць загады самазванца стане непапулярна, сорамна і няёмка. За гэтым ідзе палітычная смерць.
Улада існуе толькі дзякуючы веры чалавека ў іерархію. Каб здзейсніць дэмантаж верхняй секцыі ці разбурэнне ўсёй піраміды іерархіі неабходна максімальна магчымае непрызнанне іерархіі вольнымі людзьмі, нізамі. У такім разе на сярэдні сектар вертыкалі ціск зверху нарастае і там назапашваецца, пры тым, што ўніз ён ужо бесперашкодна не праходзіць. Хутка сярэдні сектар калапсуе (да прыкладу: немагчымасць сабраць мітынг аматараў улады, немагчымасць загнаць працоўных, студэнтаў і навучэнцаў па месцах адміністратыўным рэсарсам, без выкарыстання карнага воргана). Верхавіна доўга не пратрымаецца на дзвюх тонкіх ножках з хлусні і гвалту. Назапашаная за гады інцэрцыя скончыцца, хутка скончыцца і шампанскае.
П.С. “Хто гатовы, будзем дзейнічаць”. – смех. Не шмат якія людзі вертыкальнай арыентацыі выказваюць гатоўнасць. Мы не гатовыя следваць за агрэсіўным себялюбным псіхапатам. А вы?