Затрыманы Ігар Аліневіч

Учора ноччу пры спробе ўехаць у Беларусь быў затрыманы мой таварыш, анархіст Ігар Аліневіч [1]. Пасля вызвалення ў 2015-м годзе ён амаль адразу ўехаў за мяжу. Вядома, вяртацца ў Беларусь, ды яшчэ лягальным шляхам, было ў ягонай сітуацыі абсалютным вар’яцтвам. Але, як вядома, для рэвалюцыянера бяздзейнасць горшая за смерць. Думаю, хуткім часам Ігара перавядуць у Мінск. Цікава, праўда, што на яго ў гэты раз навесяць.

Дарэчы, гэта добрая (горкі сарказм тут) нагода для таго, каб азнаёміцца з кнігай Ігара Аліневіча “Еду ў Магадан”[2] і артыкулам “Па той бок плота”[3]. Цудоўны разбор турэмнай псіхалогіі.

[1] – https://spring96.org/be/news/100174
[2] – https://avtonom.org/news/kniga-edu-v-magadan-dostupna-dlya-skachivaniya
[3] – https://avtonom.org/freenews/po-tu-storonu-zabora