/Наўздагон мінуламу пасту пра войска. Падпісант, які працаваў раней у ваенкамаце, удакладняе, як легальна пазбегнуць прызыву./
Пры праходжанні медыцынскае камісіі ў ваенкамаце трэба заявіць скаргі на стан здароўя псіхіятру. Не трэба, як прынята гаварыць, “касіць пад дурачка”. Проста расказаць пра адчуванне заўсёднай трывожнасці, пастаянным падаўленым эмацыйным стане, прысутнасці ірацыянальных страхаў і інш. Сімптомы можна пагугліць.
Заява гэтых скаргаў з’яўляецца падставай для скіравання на абследванне ў псіханеўралагічны дыспансар.
Дарэчы, яшчэ можна сказаць пра нетрадыцыйную сексуальную арыентацыю)) Гэта таксама пасуе.
Далей самае галоўнае. Згодна закону псіхіятрыі, дакладную назву і нумар не памятаю, абследванне на стан псіхічнага здароўя можа праводзіцца толькі з асабістага дазволу. Гэта значыць, што прымусова ў псіхдыспансар чалавека скіраваць не могуць.
Каб не выклікаць падазрэнняў, можна забраць скіраванне на абследванне, але не праходзіць яго. А праз некаторы час напісаць пісьмовую адмову.
Варта памятаць, што адміністрацыйная адказасць прадугледжана толькі за няяўку па павестцы на мерапрыемствы прызыва. У законе аб воінскай службе ёсць іх пералік. Праходжанне абследвання сюды не тычыцца. То бок павестку для яўкі ў псіхдыспансар вам выпісаць не могуць. Дакладней, могуць, і нагаварыць шмат чаго могуць і запужаць, але ўсё гэта ні да чаго не абавязвае.
Асноўны недахоп гэтага спосабу ў тым, што ўсе вышэйпаказаныя дзеянні трэба будзе паўтараць кожныя паўгады на кожнай медкамісіі. Ёсць пэўная колькасць прызыўнікоў, якія заўжды так робяць. Ад асноўнай масы, асабліва ад тых, каго скіроўваюць у псіхдыспансар на абследванне, гэтую інфармацыю хаваюць, каб яны абавязкова прайшлі абследванне і можна было закрыць па іх справы. За незакрытыя справы, то бок калі не завершана без уважлівай прычыны медыцынскае абследванне і няма рашэння прызыўной камісіі, караюць.