Падтрымаць іх сабралася вялікая грамада студэнтаў – пішуць навінныя каналы.
❓А навошта хадзіць у рэктарат па адным? Каб стаяць там, як школьніку, і слухаць, як цябе адчытвае начальства? Бо навошта яны выклікаюць па прозвішчах – каб маральна прынізіць, раздавіць і запужаць кожнага паасобку. Так яны ламаюць вашу салідарнасць, прывучаюць вас, што з начальствам вы ў канчатковым выніку апынецеся сам-насам. Звыкайцеся падтрымліваць адно аднаго не стоячы за дзвярыма, а плячом да пляча. Размаўляць з начальствам трэба з пазіцыі сілы. Заходзіць да рэктара трэба ўсім разам! І ўсім разам патрабаваць аднаўлення адлічаных! Нідзе і ніколі начальства не павінна пачувацца камфортна. А студэнтам, наадварот, трэба трымацца адно аднаго і не ісці ні на аніякія наганяі, як ахвярам.
Калі рабіць так, колькасць пратэстоўцаў у вас будзе расці няспынна. Арганізаваную масу ніхто зламаць не ў стане