Падпісант даслаў годныя парады для іх. Перашліце сваім сябрам.
Слова блаславення новаму прызыву.
Рабяты, галоўнае не баяцца і быць разам.
– Памятайце, да прыняцця прысягі вы ўсё яшчэ не жаўнеры, а значыць, на вас большасць нормаў статута не дзейнічае.
– Прысяга неабавязковая для прыняцця. Ад яе можна адмовіцца, але вас будуць прэсаваць. Прэсаваць моцна, калі гэта “элітная” частка.
– Запамятайце важнае ўдакладнене: пасля ўказа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 4 верасня 2014 г. №432 на вайскоўцаў, не прыняўшых прысягу, распаўсюджваюцца ЎСЕ нормы статута, за выключэннем баявой задачы.
– Калі пачуеце, што нехта будзе гаварыць аб тым, што адмовіўшыхся прыняць прысягу не дапускаюць да зброі і на іх не распаўсюджваюцца дысцыплінарныя спагнанні – гэта не так. Раней, да 2014, было так, цяпер не.
– Аб’адноўвайцеся. Не дзяліцеся прызывам на групы. Будзьце еднымі. Тады вас складаней будзе зламіць.
– Не страчвайце сувязі са знешнім светам. Заводзьце два, а то і тры тэлефоны. Лепей звычайныя званілкі. Яны даўжёй трымаюць зарад, іх прасцей схаваць.
– Знайдзіце даверанага чалавека на гражданцы, які будзе СМСкамі паведамляць пра цяперашнюю сітуацыю ў краіне, і паведамляйце яму пра тое, што адбываецца ў частцы, каб ён мог перадаваць гэтыя сведчанні ў сетку.
– Паспрабуйце арганізавацца і на прысязе, замест вітання важнага госця, пракрычаць “Жыве Беларусь!”
– Памятайце, што масавая і публічная адмова ад прысягі, асабліва ў “элітных” і “важных” частках будзе сур’ёзным ударам для рэжыма, які хоча думаць, што ў войску ўсё ў ягоных руках. Пакажыце ім, што гэта не так і войска з народам.