Прыходзяць неяк анархіст і футбольны заўзятар у бар. А там дзеці пратэст радыкалізуюць.

Добра, калі сур’ёзна, то нагадаю, што першая анархісцкая арганізацыя ў Беларусі ўзнікла 27 кастрычніка 1990 года, то бок калі Балаба яшчэ лавіў хайп у кірзавых сапагах. Мне вось цікава, каго ў наступны раз дададуць да гэтага сэнсавага рада? Стаўлю на сатаністаў і правы сектар.