Ведаеце, што тупа?
У інфармацыйнай вайне, дзе інтэрнэт, у асаблівасці тэлеграм, з’яўляецца вольнай пляцоўкай, а дзяржаўныя пярэваратні абмежаваныя памерам тэлевізара і вымушаны выпускаць сюжэты там, у тэлевізары, які амаль ніхто не глядзіць: усё адно ім удаецца праз тэлевізар выпускаць такі кантэнт, які добраахвотна распаўсюджваецца людзьмі і свабоднымі медыя, які пранізвае інтэрнэт і тэлеграм; бадзёрыць чытачоў і уплывае на прыманне рашэнняў у масе. Я не гавару, што трэба абвергнуць факт, што гэтыя мудакі дагэтуль катуюць беларусаў, і ігнараваць іх цалкам.
Але тое, што яны, выступаючы на тэліку, захапляюць павестку нашых медыя ў інтэрнэце; ды мы й самі граем ім на руку, прадказальна з пункту гледжання сацыялогіі рэагуючы – нам варта перапрацаваць.
І быць кіроўцамі, а не кіраванымі.
Не пужаць зброяй і правакацыямі яны не могуць, бо гэта адсейвае некаторую колькасць пратэстоўцаў, але калі яны скарыстаюць зброю то, хутчэй за ўсё, хутка прайграюць, будуць ахвяры, будзе радыкалізацыя, будзе пераварот…
(Спадзяюся, што і па той бок адміністрацыйных будынкаў большасць выступае за эвалюцыю палітычнай сістэмы, а не калапс)
Варта разумець, што яны нашмат мацней баяцца народа, чым народ баіцца іх.
Іх у сто разоў меней за актыўных грамадзян, і гэта звычайныя людзі, проста апрацаваныя ці зломленыя сістэмай.
Кшталту калі яны кажуць пра “ўжыванне зброі”, усім ужо ўсё адно. Затое, калі яны кажуць абсурд пра “гуманнае ўжыванне зброі” – то ўсе адразу аб гэтым думаюць. Гэта і ёсць дыялог грамадства з дзяржавай. І гэта дыялог інтэрнэта з тэлевізарам.
То свабодная інфармацыя захапляе тэлевізар, і яны там павінны адказваць, рэкламаваць тэлеграм-каналы па БТ і т.п.
То кантэнт з тэлевізара пранікае ў інтэрнэт і распаўсюджваецца як вірус.
Гэты дыялог – інфармацыйная вайна, менавіта інфармацыя вымушае як пратэстоўцаў, так і прыкарытнікаў адчуваць тое ці іншае натхненне, уплывае на іхнюю стратэгію і план выхада на мітынг. Шмат у чым менавіта інфармацыйная павестка паскарае набліжэнне перамогі, таму з інфармацыяй варта быць асцярожным як пры выданні, распаўсюдзе, так і пры спажыванні