Мусара гразяцца народу выкарыстаннем баявой зброі, бо ў пратэстах удзельнічаюць “анархісты і футбольныя заўзятары”.
За 2 месяцы яны не змаглі зрабіць НІ-ЧО-ГА са шматтысячным пратэстным рухам. Дзве сотні палітвязняў і болей за 10.000 затрыманых не дапамаглі стабілізаваць абстаноўку. Пяцёра забітых не спынілі выхад людзей на вуліцу. Таму – канвульсіўныя спробы знайсці хоць НЕШТА, што спрацуе.
Таму хто ўзапраўду моцны і кантралюе сітуацыю не трэба выпускаць пагражальныя заявы і надзьмуваць шчокі. Гэта апошнія спробы напужаць у адсутнасць рэальных рэсурсаў для падаўлення пратэстаў. Лепшага пацвярджэння блізкасці свайго калапса яны не змаглі б прыдумаць, нават калі б вельмі захацелі.
(п.с. за піяр ад анархістаў асобны дзякуй)