Надоечы Галоўнае упраўленне па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю і карупцыяй адмецілася і зарабіла сабе імя на вякі. Калі раней іх ненавідзелі толькі футбольныя заўзятары, анархісты і блогеры, то зараз справядліва ненавідзець будзе ўся краіна. Малайцы, стварылі сабе імідж 🙂
Яшчэ нядаўна я пісаў падрабязны лангрыд [1] аб структуры падраздзяленняў і метадах іхняе працы, у асаблівасці са студэнтамі. А цяпер трымайце ўсяго чатыры факты аб бандзе, што арудуе ў цэнтры Мінска пад прыкрыццём колішняга прэзідэнта.
1. Падчас ператрусаў на кватэры ў анархістаў у 2017 годзе супрацоўнікі ГУБАЗіК скралі [2] 500 еўра. Заяву аб гэтым следчыя ворганы праігнаравалі.
2. На судох па рэзананснай “справе Вілюгі” (найбуйнейшага наркабарона апошніх гадоў) высветлілася, што доўгія гады ён быў паведамляльнікам ГУБАЗіК. На судзе неадначасова гучалі заявы аб тым, што спецслужба кіравала наркатрафікам.
3. Старшыня 3-га падраздзялення ГУБАЗіК (па барацьбе з экстрэмізмам) Міхаіл Бедункевіч [3] пачынаў службу ў ворганах лагерным операм.
4. ГУБАЗіК заўсёдны фігуруе ў справах аб карупцыі. Згодна з узгаданай вышэй “справай Вілюгі” на 8 гадоў быў асуджаны супрацоўнік ГУБАЗіК Канстанцін Дзенісевіч. У студзені 2017-га года старэйшы оперупаўпаўнаважаны 2-га адзелу 3-га ўпраўлення ГУБАЗіК Станіслаў Якіменка (і зноў антыэкстрэмісцкі адзел!) скраў з сейфа калегі 270 000 даляраў і збег у Румынію. У студзені 2020-га, усяго праз месяц пасля звальнення, быў затрыманы колішні намеснік старшыні ГУБАЗіК Уладзімір Ціхіня – вінавацілі ў атрыманні хабару па “цукровай справе”. Прасядзеўшы ў “Амэрыканцы” 8 месяцаў, выйшаў на волю.
Будзе дарэчным адзначыць, што бязмежная сквапнасць губазаўцаў – гэта адметная рыса, якая адрознівае іх нават ад іншых міліцыянтаў. І гэта бандафармаванне працуе на нашыя падаткі. Колькі гэта будзе доўжыцца – залежыць ад нас саміх.
[1] – https://t.me/MikolaDziadok/4248
[2] – https://pramen.io/ru/2017/09/rytsari-bez-straha-i-upreka-militsionery-ukrali-dengi-telefony-i-tehniku/
[3] – https://t.me/MikolaDziadok/3463