Спачатку пасля ладнай кампаніі ціску быў скасаваны матч між мінскім Дынама (нагадаю, каманда падшэфна кіраўніцтву МУС) і фінскім Йокерытам.
Потым хакеры ўзламалі сайт Кіравання справамі прэзідэнта (там размесцілі Шэйнмана, стылізаванага пад Верку Сярдзючку) і сайт МУС (там размесцілі абвестку ў вышук Лукашэнку і Караева).
Пакуль АМАП і МНС ваююць з бчб-сцягамі на гмахах, франты супраціву пашыраюцца і кожны дзень з’яўляюцца новыя. Яшчэ адзін напамін аб тым, што ў 21 стагоддзі жыць у татальнай канфрантацыі з грамадствам доўга немагчыма.