Тут ад экс-КДБшніка Юрыя Швеца прайшла інфармацыя, што на мінулым тыдні Лукашэнка вёў перамовы з амерыканцамі, каб тыя дапамаглі яму эвакуяваць сям’ю і далі гарантыі бяспекі.

Нібы наш дзед не хоча страціць нажытыя капіталы, як іх страціў збеглы ў Расію Януковіч.

Яшчэ Швец дадае, што ў Лукашэнкі толькі два варыянты – здача ўлады КР ці звяржэнне “зялёнымі чалавечкамі”. Да другога тэзіса я б ставіўся скептычна, таму што слаба ўяўляю як пры такім сцэнары Расія збіраецца стварыць і ўтрымаць тут будзь-якую легітымную ўладу (пра крайнюю малаверагоднасць ваеннай акупацыі я пісаў раней).

А вось момант пра спробу зберагчы капіталы заслугоўвае ўвагі. Наколькі мне вядома, большасць скарбаў Лукашэнкі акумуляваныя праз ланцужок падстаўных фірмаў, зарэгістраваных у арабскіх краінах, у зямельных участках і нерухомасці. Ёсць і капіталы ў банках краінаў Перасідскай затокі. Так што спроба дамовіцца з амерыканцамі выглядае лагічна – краіны затокі ідуць у фарватары іхняе палітыкі. І толькі ЗША у такім выпадку можа гарантаваць нявыдачу колішняга прэзідэнта назад у Беларусь. Ну, то бок, прасцей кажучы, гэта спроба дамовіцца з босам наўпрост, мінуючы ягоных васалаў.

Яшчэ вельмі раю на гэту тэму якаснае расследванне белсатаўцаў аб тым, як Лукашэнка і яго атачэнне качае грошы з дзяржаўнага бюджэта і выводзяць іх у афшоры.

[1] – https://gordonua.com/news/worldnews/eks-razvedchik-kgb-shvets-chleny-semi-lukashenko-na-proshloj-nedele-svjazyvalis-s-ssha-po-povodu-ih-vozmozhnoj-evakuatsii-za-granitsu-1515550.html
[2] – https://youtu.be/G6i7wuW0SEc