Схавай свае грошы ад дзяржаўных бандытаў

(ад падпісанта)

Негледзячы на тое, што эканоміка нашай шматпакутнай радзімы трашчыць па швах, а зберажэнні і ўклады рызыкуюць абясцэніцца, у беларусаў застаецца шмат альтэрнатыўных мажлівасцяў зрабіць бяспечнымі сродкі і вывесці іх з-пад кантролю дзяржавы — аднім з такіх спосабаў з’яўляюцца электронныя грошы і крыптавалюты.

Крыптавалюты і рашэнні пабудаваныя на тэхналогіі Blockchain (сістэме пераразмеркавання рээстра) ужо ва ўсю выкарыстоўваюцца для ўліку і фармавання эканамічных мадэляў новага пакалення.
Хоць і існуе міф, што валоданне і захаванне крыпта валюты заўсёды ідзе поруч з рызыкамі праз вялікую валатыльнасць іх курса — ужо даўно існуюць аналагі ўсіх асноўных сусветных валютаў.

Гэты від крыптавалют называецца Stablecoin.

Stablecoin – гэта лічбавы аналаг фіатным (друкаваным) грошам – крыптавалюта, якая выпускаецца на тэхналогіі размеркавання рэестра. Колькасць выпушчаных адзінак унутры сетцы – заўсёды пацвярджаецца рознымі рэзервамі на банкаўскіх рахунках эмітэнта. Гэта дазваляе гарантаваць ліквіднасць і пазбегнуць валатыльнасці. Сёння самым масавым аналагам амерыканскага даляру з’яўляецца крыптавалюта Teather – USDT.

Менавіта гэты Stablecoin выкарыстоўваецца пры канвертацыі нацыянальных валют у лічбавыя актывы і сусветны біржавы гандаль.

USDT на сусветным рынку ліквіднасці лічбавых актаў цалкам адпавядае ліквіднасці даляра ў сусветным гандлі, захаванне ў гэтай электроннай валюце цалкам аналагічнае захаванню ў даляры. Набыць крыптавалюты афіцыйным чынам на тэрыторыі РБ за беларускія рублі можна выкарыстоўваючы першы спосаб – нацыянальны крыптаабменнік https://currency.com/. Але так як гэты сервіс адкрыты на базе міністэрства фінансаў, будзе трэба прайсці ідэнтыфікацыю, пасля пакупкі вы зможаце вынесці крыптавалюту на свой электронны гаманец.

Другі спосаб – гэта скарыстацца сервісам асобных аб’яўленняў https://localbitcoins.com. Ён таксама абсалютна легальны ў нашай краіне, бо аперацыі звязаныя з крыптавалютамі не абкладваюцца падаткамі. На гэтым сервісе размешчаныя аб’яўленні аб продажы крыптавалюты Bitcoin ад фізічных асобаў і кампаніяў – набыць яго можна як за банкаўскі перавод, так і пры асабістай сустрэчы за наяўныя – які спосаб выкарыстаць вырашаць вам.

Так жа вам спатрэбіцца ўласны надзейны гаманец для захавання.

Які крыптавалютны гаманец выкарыстоўваць вырашаць вам, я карыстаюся https://www.blockchain.com – у яго за плячыма некалькі гадоў бездакорнай працы. Трэба будзе прайсці простую рэгістрацыю – рэкамендую адразу ж прайсці працэдуру пацвярджэння асобы і ўсталяваць надзейны пароль, а таксама падключыць authentication і надзейна захаваць усе дадзеныя, пажадана на паперы.

Унутры гаманца маецца канверцер крыптавалют – у ім мажліва захаваць канвертацыі такіх асноўных крыптавалютаў як Bitcoin і Etherum на USDT і наадварот.

Пасля набыцця і атрымання eth ці btc на свой гаманец на https://www.blockchain.com можна канвертаваць іх у Stablecoin — USDT.

Яшчэ адзін варыянт працы з біткоінам: біржа http://cex.io. Пасля рэгістрацыі працэдуры аўтарызацыі (якая, як правіла, займае адзін дзень), вы атрымаеце на сваім акаўнце ўбудаваны гаманец, зможаце далучыць да свайго акаўнту банкаўскую карту, набываць і прадаваць біткоін, а таксама выводзіць атрыманыя сродкі на гэту карту.

Рашэнні, заснаваныя на тэхналогіі Blockchain (сістэме пераразмеркавання рэестру), ужо паўсюль выкарыстоўваецца пры фармаванні мадэляў для функцыянавання дзяржаўных і эканамічных інстытутаў.

Уласна кажучы, шляхам гэтых хай-тэк маніпуляцый вы становіцеся ўласнікам лічбавых грошаў. На змену “рынкавым” грошам прыходзяць лічбавыя – Кітай ужо выпусціў нацыянальную лічбавую валюту і інтэгруе яе ў эканоміку. Магчыма, менавіта Беларусь будзе наступнай дзяржавай, у якой пасля звяржэння рэжыму Лукашэнкі атрымаецца выбудаваць сваю эканоміку на прынцыпах празрыстасці і сумленнасці – выкарыстоўваючы тэхналогію размеркавання рэестру на карысць усяго нашага народа.