Улада зноў пачала кропкавыя затрыманні. У сувязі з гэтым карысна нагадаць усім базавыя правілы ўдзелу ў пратэстах і супрацьдзеяння рэпрэсіям:

– Надзявайце на акцыі медыцынскія маскі і сонцаўстойлівыя акуляры.
– Не прыходзьце ў міліцыю без позвы. Позва мусіць быць уручана вам на рукі пад подпіс, а не праз паштовую скрыню ці працадаўца.
– На ўсе выклікі старайцеся прыходзіць толькі з адвакатам.
– Калі выклікалі сведкай, адмаўляйцеся сведчыць супраць сябе і блізкіх, калі падазраваным, то адмаўляйцеся ад дачы паказанняў.
– На судзе патрабуйце прадстаўлення фотаматэрыялаў і іншых доказаў. Прасіце сведкаў патлумачыць, як яны вас спазналі.
– ЗАЎЖДЫ абскарджвайце вырокі суда ў вышэйшых інстанцыях.
– Па мажлівасці як мага даўжэй не плаціце штрафы.
– Любыя факты ціску, збіцця ці бесчалавечнага стаўлення мусяць быць задакументаваны з падачай адпаведных заяваў у СК.

Хто хоча прашарыцца яшчэ глыбей, глядзіце відэа: Як правільна ўдзельнічаць у мітынгах [1], а таксама чытайце кнігу “Памятка беларусу. Пособие по активистской безопасности”[2].

[1] – https://youtu.be/XozrVFNAp6A (https://youtu.be/XozrVFNAp6A)
[2] – http://radicalbook.tilda.ws/pamyatka (http://radicalbook.tilda.ws/pamyatka)