Чарговая “геніяльная” ідэя ўладаў: начамі правакатары ездзяць па дварах, крычаць “Жыве Беларусь!”, “Хачу водкі!” і б’юць бутэлькі на дзіцячых пляцоўках.

Як з гэтым змагацца?

Тут нам дапаможа ўжо звыклая беларусам самаарганізацыя. Пабачыўшы такое ў двары, трэба максімальна спрытна сабрацца і як мага большым натоўпам вываліцца ў двор і праганяць недаразвітых, абавязкова здымаючы працэс на камеру. Біць не варта – яны адразу ж напішуць заявы. Выклікаць міліцыю — таксама, гэта, хутчэй за ўсё, самі мянты ў цывільным. Самае галоўнае – засняць твары вырадкаў і нумары машынаў, на якіх яны прыехалі. І кінуць у адпаведную групу.

Каб усё гэта магчы рабіць хутка, трэба дамовіцца загадзя з жыхарамі свайго і суседніх дамоў (цудоўная нагода стварыць чат свайго дома ў тэлеге). То бок сфармаваць аператыўны гурт са смелых мужчынаў і жанчынаў, гатовых пасярод ночы спрытна апрануцца і выйсці да гопнікаў. А ад гэтага ўжо адзін крок да стварэння рэгулярных дружынаў самаабароны. Сферу сацыяльнага забеспячэння мы ўжо фактычна вырвалі з рук дзяржавы. Забяром ў яе і сферу бяспекі.

[1] – https://t.me/belteanews/12501
[2] – https://t.me/terroristybelarusi