Марш новай Беларусі

На ўчорашнім Маршы новай Беларусі – ашаламляльная атмасфера. Уявіце сабе, вы стаіце ля пл. Незалежнасці, глядзіце ўдалеч на праспект, і наколькі хапае вачэй – адное суцэльнае людское мора. І дзе яно скончваецца, невядома. Гэта проста фантастыка. Калі яшчэ хтосьці вагаецца, хадзіць ці не, абавязкова схадзіце. Гэтыя пачуцці вы запамятаеце на ўсё жыццё.

І галоўнае, што мяне ўразіла: гэта людзі. Беларусы літаральна ператварыліся. Усе ўсміхаюцца адно аднаму, усе ветлівыя. Ніводнага п’янага ці агрэсіўнага. Я шчаслівы, што дажыў да моманту такога свядомага і натхнёнага аб’яднання нас усіх.

Трымайце падборку крэатыўных плакатаў з марша