☝️А цяпер аб эканамічным супрацьстаянні

Для таго, каб максімальна ўскладніць жыццё колішняму прэзідэнту і ягонай свіце, неабходна, зацягнучы паясы тужэй, КОЖНАМУ З НАС максімальна прымяняць наступныя рэкамендацыі. Менавіта ад гэтых рэкамендацый можа залежыць наш з вамі лёс. А так жа сама лёсы тысячаў людзей, якія без аглядкі, негледзячы на запужванні і катаванні, зневажанні і фізічныя расправы, паставілі на кон усё, каб даць нам з вамі тую самую надзею на перамены! І мы не маем права заплюшчыць вочы і рабіць выгляд, што нічога не адбываецца.

Рэкамендацыі:

– зняць грошы з дзяржаўных банкаў (усё ў наяўныя, не пакідайце дэпазіты ў банке і сродкі на картах)
– не аплочваць ЖКГ плацяжы
– не аплочваць штрафы, не плаціць падаткі і зборы
– не запраўляцца і нічога не купляць на Беларусьнафце
– не набываць спіртное і цыгарэты (акцызы прыносяць ільвіную частку прыбытку ў бюджэт)
– не рабіць пакупкі ў сетках прыкарытных бізнэсмэнаў (Еўраопт, КАРОНА, Табакерка)

Калі мы не выйдзем на працы і будзем прытрымлівацца дадзеных рэкамендацый – гэта болей чым ускладніць выплату заробкаў сілавікам і свіце. Бо НДВ, падаходны падатак з фізічных асобаў, акцызы і падаткі на прыбытак юрыдычных асобаў – гэта 80% штомесячнага паступлення ў бюджэт РБ.

Без своечасова выплачанах заробкаў сілавікам і свіце ўсе сілавыя сцэнары асуджаныя на паразу, бо задарма ніхто нічога рабіць не будзе! Усё ўпіраецца ў болей чым годныя з.п. Калі пазбавіць з.п. сілавікоў і світу, змагацца за колішняга прэзідэнта будзе няма каму!

(узята з сяброўскіх каналаў)