????‍♂️Марафон на знясіленне

Ужо стала зразумела, што супрацьстаянне грамадства і дзяржавы перайшло ў пазіцыённую фазу. І ў гэтай зацяжнай вайне, пры ўмове дастатковай згуртаванасці, час грае на нашым баку. Прычына простая: дзеля такой беспрэцэдэнтнай мабілізацыі дзяржаўнага апарата, як цяпер, Лукашэнку патрэбныя вялізныя грошы.
 
Учора была агучаная [1] сума, у якую Беларусі абышліся пратэсты: 0,5 млрд даляраў. Не зусім зразумела, адкуль узялася сума: прэміі АМАПу, перакуленыя клумбы ці выдаткі ад забастовак? Лічба, хутчэй за ўсё, вельмі прыблізная. Але бюджэт Беларусі складае 36 млрд даляраў, а значыць, вышэйпаказаныя страты, будзь яны болей ці меней, усё адно досыць вялікія.
 
Увогуле, мне вельмі цікава было б даведацца, колькі сапраўды рэжым выдаткоўвае на мабілізацыю штодзён, але падлічыць гэта з наяўнымі дадзенымі амаль нерэальна. Але давайце паспрабуем падбіць тыя графы выдаткаў, якія мы ведаем:
 
– Выплаты АМАПу і іншым карнікам: ~400$ у дзень актыўных дзеянняў
– Выплаты бюджэтнікам за ўдзел у мітынгах за Лукашэнку: ~20$ за мітынг
– Выплаты нанятым з Расіі прапагандыстам на БТ, узамен бастуючых супрацоўнікаў (паводле сведчанняў [2] – відавочцаў іх там “чалавек 15” і заробак 2000$ на месяц), такім чынам, 30 000$ на месяц мінімум.
– Інфраструктура на лукашысцкія мітынгі (верталёты, аўтобусы, сімволіка і т.п.)
– Выплаты невядомай (пакуль) расійскай фабрыцы троляў за працу ва ўсіх сацсетках, а таксама за рэкламу праўладных пастоў (каторыя з’явіліся нават у ціндары) – гэта вялізныя грошы, думаю, другі па вялікасці пункт выдаткаў пасля карнікаў.
– Выдаткі ад забастовак
– Забеспячэнне інфраструктуры карнікаў (паліва для аўтазакаў, амуніцыя, слезацечны газ і т.п.)
– Выдаткі ад адтока капіталу і кваліфікаваных спецыялістаў (яшчэ не наступіў, але будзе вялізным)
 
Вядома таксама, што тры дні адключэння інтэрнэту абышліся бюджэту ў 150 млн даляраў, а адзін толькі тэндар на пачынку электрашокераў абышоўся карнікам у 7 000 даляраў.
 
І гэта я падлічыў толькі экстра-выдаткі, не беручы ва ўвагу тое, што і так выдаткоўвалася ў мірны час. І гэта толькі тое, аб чым вядома ў публічнай сферы.
 
Такім чынам, калі скласці ўсе выдаткі, думаю, можна спакойна гаварыць аб мільёнах даляраў на дзень. Гэтыя мільёны даляраў мы даем рэжыму ў выглядзе падаткаў, акцызаў і сваіх банкаўскіх укладаў. Але гэтых грошаў ужо не хапае, што пацвярджаецца апошнім паседжаннем Савета бяспекі, на які абмяркоўвалася ідэя аб замарозцы банкаўскіх укладаў, часовай забароне вывада сродкаў і таму падобныя рэпрэсіўныя меры. Занадта гаварыць, што гэта толькі узмацніць становішча. У бліжэйшыя тыдні, думаю, нас чакае дэвальвацыя і скачок цэнаў на ўсё.
 
Але гэта як раз тое. Што нам патрэбна. Алгарытм тут просты: у бюджэце скончваюцца грошы → няма чым плаціць карнікам і ідэолагам (вядома, адразу заробкі не будуць абразаць, але паступова, спачатку зменшаць прэміі, потым забяруць льготы, потым пакінуць адзін аклад) → яны масава звальняюцца ці проста пачынаюць выконваць сваю працу абы-як. Яшчэ раней грошы скончацца на замежных СММ-шчыкаў, якія вядуць праўладныя тэлеграм-каналы, ютубы і цік-токі. Задарма на Лукашэнку працаваць не будзе ніхто, а свае асабістыя грошы ён раздаваць не будзе. А яшчэ вадна, што самыя высокапастаўленыя пацукі пачнуць бегчы з карабля яшчэ задоўга да таго, як грошы пачнуць скончвацца.
 
Але для таго, каб прыблізіць гэты момант, нам патрэбная моцная стратэгія эканамічнага супрацьстаяння і змена многіх сваіх звычак. Аб гэтым я і хутка напішу.
 
[1] – https://www.tvr.by/news/obshchestvo/ushcherb_ot_protestov_v_belarusi_uzhe_sostavil_ne_menee_500_millionov_dollarov/
[2] – https://news.tut.by/society/697252.html