Нядаўна ў доме па вул. Іванаўскай еду ў ліфце. А там сажай ад запальнічкі (ці ад запалак, не ведаю) выведзена Х*Й, побач свастыка, а яшчэ побач АНУС. Няроўна так выведзена, але з душой.
Літаральна ў той жа дзень: 10-я гарадская паліклініка, гляжу, на дзвярах сіняй асадкай накарябана WHITE POWER.
У ЗША Трампа абралі, у Еўропе нацыянал-папулісты выйграюць парламенцкія выбары. Зрэшты, ультраправая хваля дакацілася і да Беларусі.