Мост в Феминитию

Сення даглядзеў “Мост в Терабитию” (2006) – лампавы і добры фільм пра сяброўства і каханне двух падлеткаў, што абодва не змаглі прыжыцца ў канфармісцкім свеце, які іх ігнараваў і высмейваў. Што дзіўна для масавых амерыканскіх фільмаў, у ім есць нечаканы сюжэтны паварот, і адсутнічае поўная прадказальнасць канцоўкі, што робіць карціну яшчэ больш цікавай.

Але маю ўвагу прыцягнула не гэта, а размеркаванне гендарных роляў у фільме. Два галоўных героя: хлопец Джэс і дзяўчына Лэслі пачынаюць сябраваць. Дзяўчына ў іх адносінах з самога пачатку займае лідарскую пазіцыю. Пачынаецца ўсё з таго што яна: нефармальна апранутая, непадобная, дзёрзкая, удзельнічае ў школьным забеге нараўне з хлопчыкамі, нягледзячы на іх пратэсты і… перамагае! Ініцыятарам знаёмства з Джэсам таксама выступае яна – той саромеецца і маўчыць. Менавіта яна цягне яго за прыгодамі, штурхае на рызыку і рознага кшталту недазволеныя ўчыныкі. Жорстка высмеівае ягонае здзіўленне наконт сваіх паводзінаў: “А ты неплохо рисуешь… для мальчика!”. І гэтак далей.
Таксама ў фільме прысутнічае школьная настаўніца Джэса з Лэслі – маладая прывабная жанчына. Яе роля таксама відавочна лідарская. У прыватнасці, яна выконвае сама цяжкую працу, “штурхае” Джэса ў знешні мір (бярэ яго з сабой на экскурсію ў горад) і ўсяляк дэманструе калі не дамінантныя якасці, то дакладна не-другараднасць.
Паводзіны ж хлопчыка прама супрацьлеглыя. Ён пасіўны, апатычны, падпарадкоўваецца абставінам, не спрабуючы іх змяніць, лёгка падпадае пад чужы ўплыў. Ягоная сям’я гэта бацька, маці і тры сястры (то бок амаль адны жанчыны), старэйшыя сёстры відавочна над ім дамінуюць, зневажаюць. У школе ён дазваляе сябе штурхаць, гнабіць, падкалываць. Не, гэта не класічны школьны ізгой (кшталту таго, што был у “Класе”), але бязвольнасць і схільнасць падпарадкоўвацца (найперш, жанчынам), проста збянтэжвае. У адным моманце фільма да яго падбягае малодшая сястра, у якой васьмікласніца (супер-адмоўны герой, які ўсяляк прыгнятае малых і бярэ з іх плату за карыстанне туалетам) адабрала пірожнае і просіць яго зрабіць нешта:

– Ты должен её побить, ты же мой брат!
– Знаешь что будет, если я начну с ней дратья?
– Ты надерешь ей задницу?
– Меня выгонят из школы за драку. И что это докажет? – і моўчкі сыходзіць.

Такія паводзіны галоўны мужскі герой дэманструе падчас амаль усяго фільм.

І вось што самае галоўнае: прыкладна такое ж размеркаванне гендарных роляў (жанчына – лідарка і слабавольны мужчына) я назіраю ў вялікай колькасці сучасных мастацкіх фільмаў, знятых у Еўропе і, асабліва, у ЗША. У апошнія годы такі ўзор назіраецца ўсе часцей. Канешне, Захаду, пачнаючы з 1960-х было ўласціва разбурэнне традыцыйнай другараднай ролі жанчыны ў жыцці (і, як следства, у кіно), якая выступала выключна ў ролі маці ці прыдатку да моцнага мужчыны. У фільмах, на якіх вырас я (Тэрмінатар 1-2, Рабакоп, Пяты элемент, першая Матрыца) мы ўжо бачым жанчыну – раўнапраўнага партнёра, якая б’ецца і змагаецца нараўне з мужчынай, прыходзіць яму на дапамогу ў цяжкі момант і нават ратуе ад смерці. Але у фільмах апошняга дзесяцігоддзя часта сустракаецца нават не раўнапраў’е, а проста змена роляў: моцная жанчына і слабы мужчына пры ей. Жанчыне надаюцца традыцыйна маскулінныя рысы, мужчыне – наадварот, фемінныя. Канешне, “Мост в Терабитию” зняты ў 2006-м па кніжцы 1977-га года. Мне цяжка сказаць, наколькі сюжэт быў перапрацавацны ў бок вышэй азначанага трэнду, аднак ён (трэнд) відавочна прысутнічае.

Пытанне якое мяне зараз найбольш цікавіць: гэта кінематограф ідзе за агульнай тэндэнцыяй па фемінізацыі мужчын у заходнім свеце, ці гэтая тэндэнцыя адмыслова і старана ствараецца масавай культурай, у прыватнасці праз кінематограф? І калі гэта мэтанакіраваная праца, то кім яна вядзецца і ў якіх мэтах?

http://kinogo.club/1673-most-v-terabitiyu-2007.html