У Верхнедзвінску распачаўся судовы працэс над Глебам Ціханчуком: 18-гадовым пацаном, які ў ноч на 1 студзеня закідаў кактэйлямі Молатава пастарунак, а потым зарэзаў нажом двух міліцыянтаў. Згодна з артыкулам 362 КК РБ хлопцу можа пагражаць ажно смяротны прысуд.
Раззлаваныя партызанскай атакай мянты нават намагаліся стварыць з Ціханчука вар’ята – прызначалі яму псіхіятрычную экспертызу, магчыма нават не адну, аднак абламаліся. У хлопца добрая юрыдычная ахова.
Глеб Ціханчук, канешне, унікум. Распрацаваўшы сваю ўласную ідэалогію з мешаніны ніцшэанства, платанізму і фашызму, не стаў страчыць у інтэрнэце, а пайшоў увасабляць яе ў жыццё. Ідэі яго, вядома, лютая дзіч, каторую ніяк нельга падтрымаць, але многія ці не памыляліся ў 18 гадоў?
Першыя дні пасля новага году я падрабязна прааналізаваў маніфест Ціханчука і ягоныя ўчынкі.
Пачытайце, каму цікава.
https://vk.com/mikola_dziadok?w=wall-136549508_2826
https://vk.com/mikola_dziadok?w=wall-136549508_2829
https://vk.com/mikola_dziadok?w=wall-136549508_2834.
п.с. мой прагноз: 15-20 гадоў.