Падчас пратэстаў апошніх дзён па чатах рэпосцілі навіну аб «унутраных войсках на вуліцах» – і часта з панічнымі ноткамі. Маўляў, пагалядзіце, як улада спужалася, на вуліцы вывелі вайскоўцаў, АМАПу ўжо не хапае! А можа, ужо вайсковая дыктатура?
Выдахніце.
Па-першае. Унутраныя войскі належаць да МУС. Гэта іхняе структурнае падраздзяленне. У прыватнасці, на гэтым відэа, па ўсёй відавочнасці, прысутнічаюць вайскоўцы в\ч 3214.
Той жа САХР, які ўжо даўно прымяняецца супраць іншадумцаў, гэта таксама унутраныя войскі.
Па-другое, у Беларусі Унутраныя войскі ЗАЎЖДЫ выкарыстоўваліся супраць дэманстрантаў. Як мінімум, стаялі ў ачапленні і ў рэзерве. Нічога новага не адбылося, нагодаў для панікі няма. Есць толькі нагода лішні раз задумацца: сам факт наяўнасці такіх войскаў кажа аб тым, што для дзяржавы ўласныя грамадзяне з навыкам крытычнага мыслення — бОльшая пагроза чым вайсковае ўварванне звонку.