Сёння будзе падрабязны разбор учорашніх пратэстаў з тэарэтычнага і практычнага боку. А пакуль вось што хачу адзначыць: усе сустрэчы і гулянні былі абсалютна мірнымі. Немірнымі яны рабіліся толькі ў тых выпадках, калі ўмешваліся бандыты ў форме. Нягледзячы на той лямант, які зараз падымуць дзяржСМІ і Трохпрацэнтны, гэта быў у чыстым выглядзе негвалтоўны пратэст. Ці што, нехта з сабраўшыхся граміў крамы? Нападаў на патрулі АМАПу, што прахозділі міма? Штурмаваў міліцэйскія пастарункі? Не. Людзі проста збіраліся разам і хадзілі туды-сюды. А калі карнікі вырашалі, што могуць камусь гэта забараніць – тады людзі заканамерна супраціўляліся бязмежжу.
Мірны пратэст
July 15th, 2020 | Бягучыя навіны, Палітыка