#radixbel

Удзел у прэзідэнцкіх выбарах там, дзе іх няма, гэта легітымацыя рэжыму. Гэта згода на ягоныя правілы гульні. Стратэгія “перайграць Лукашэнка па ягоных правілах “прымусіць Ярмошыну падлічыць галасы сумленна” прыйшла да поўнага фіяска. Ціханоўскі не зарэгістраваны і сядзіць. Бабарыка сядзіць, Цапкала адмоўлена ў рэгістрацыі. З ня-спойлераў зарэгістраваная толькі Святлана Ціханоўская – пры ўсёй павазе да яе, гэта было зроблена з адной-адзінай мэтай – не дапусціць байкоту выбараў. Прывесці людзей на ўчасткі.

Сам гэты факт кажа аб тым, што байкот – самы страшны сцэнар для ўлады.

У відэа я тлумачу, чаму сёння нам як ніколі патрэбныя ўсеагульныя і салідарныя высілкі па дэлегітымацыі ўлады праз масавы непрыход на выбарчыя ўчасткі. Падзяліцеся гэтым відэа з тымі, хто яшчэ верыць у тое, што сядаючы граць з шулерамі, маеш шансы выйграць.