Папярэджваючы магчымыя пытанні аб тым, ці не пачатак гэта падрыхтоўкі расійскага ўмяшальніцтва, адкажу – не. Гэта напісалі людзі, якія сапраўды вераць у “сіонаамерыканскі імперыялізм” і неабандераўцаў. Чаму менавіта зараз? У краіне палітызацыя. Са дна падымаецца ўся муць. Актывуюцца іншадумцы ўсіх тыпаў, у тым ліку і вось такія вось “левапатрыятычныя” сектанты. Мікраскапічныя групы левых ватнікаў у Беларусі былі і раней, проста зараз на хвалі татальнай цікаўнасці грамадзян да палітыкі яны вырашылі, што іхнія ідэі могуць стаць запатрабаванымі. У рэчаіснасці гэтыя чатыры арганізацыі, якія падпісалі зварот, складаюцца з 1-5 чалавек кожная. Не выключаю нават што ўсе чатыры гэта адзін чалавек ))
А з даследчыцкага пункту гледжання цікавы наступны момант: наколькі ж расійска-германская вайна 1941-1945 года пакінула глыбокі след у гістарычнай свядомасці беларусаў, што дагэтуль з’яўляецца апорнай кропкай, ад якой вядзецца адбудова ўсёй палітычнай парадыгмы, прытым нават у дыяметральна супрацьлеглых палітычных сілаў! У рускіх імперцаў: “спасём Белоруссию от фашистской оппозиции”. У радыкальнай апазіцыі: “выратуем Беларусь ад фашыста Лукашэнкі”. Сам Лукашэнка, у кожным другім выступе: “гестапа вярнуліся, у акопах гнілі!” і гэтак далей. Такое адчуванне, што мы захраслі ў дыскурсе другой сусветнай і незразумела калі з яго вылезем.