Рост вулічнай актыўнасці (улёткі, налепкі, графіці і т.п.) мае і свае пабочныя эфекты. Некаторых рабят ловяць. Ва ўласцівай ім манеры мусара пачынаюць патрабаваць у затрыманых слёзных і прыніжальных прабачэнняў за зробленае. Паглядзіце гэтыя відэа.
????https://youtu.be/O6xGbobBI1w
????https://youtu.be/SheK2kI8-bc
Вядома, здымаць такое могуць толькі вычварэнцы з пашкоджаным розумам і садысцкімі схільнасцямі (а такімі і з’яўляюцца большасць супрацоўнікаў карных службаў). Але доля віны ляжыць і на саміх затрыманых. Паддаўшыся на шантаж, пагрозы, абяцанні даць штраф замест сутак, яны далі мусарам вось такі прапагандысцкі матэрыял для запужвання іншых. Крайне балюча і непрыемна на гэта глядзець. Я заўсёды паўтараў і паўтараю: калі не гатовы, што зловяць, лепш увогуле нічога не рабі. Не варта клеіць улёткі ці тым больш маляваць графці, паддаўшыся хвіліннаму эмацыйнаму парыву – каб потым, калі эмоцыі сыдуць, плакаць, гледзячы на садысцкую ўхмылку мента. Дзейнічаць трэба асэнсавана і цвяроза, добра разумеючы магчымыя наступствы і падыходзячы да дзеянняў максімальна сур’ёзна. І, вядома, ні ў якім разе не казаць нічога на камеру пад дыктоўку мусароў.
А каб не патрапляцца. прачытайце інструкцыю аб правядзенні нелегальных акцый, напісаную анархістамі (якім, у адрозненні ад звычайных грамадзян, за графіці не даюць штраф а адразу заводзяць крыміналку). Калі спасылка не адчыняеццца, юзайце Tor альбо VPN.