«Мы ўтрох выйшлі з бару, было больш за палову на дзясятую гадзіну вечара. Са сьпіны да нас падышлі амапаўцы ў чорных майках і спачатку затрымалі Кастуся. Відаць, проста таму, што хлопец. Я пачала пытацца пра прычыну, як пачула: „Гэтую таксама бяром“.
Ну хіба не прыгажосць? Дарагая міліцыя, працягвай у тым жа духу. Я тут гадамі бьюся, тлумачачы людзям, што МУС гэта карнікі, зборышча цынічных і бяссарамлівых мярзотнікаў, але вы даводзіце гэта куды паспяховей за мяне.