Калі людзям перакрываюць магчымасці адстойваць свае інтарэсы легальнымі сродкамі, яны пераходзяць да нелегальных.
Хаця трэба памятаць, што «легальны» і «нелегальны» гэта ўмоўныя канцэпты, навязаныя нам сістэмай: штучна створаныя рамкі, да стварэння якіх мы не маем ніякага дачынення: Лукашэнка нелегальна находзіцца ва ўладзе, аднак у турму яго ніхто не саджае, заўважце.
Працэс пераходу ад легальных сродкаў адстойвання сваіх палітычных інтарэсаў да нелегальных называецца палітычнай радыкалізацыяй.
У ноч на 1 студзеня 18-гадовы Глеб Ціханчук са Смаргоні кінуў кактэль молатава ў Дэпартамент аховы МУС у Верхнядвінску і параніў нажом двух міліцыянтаў, якія яго затрымлівалі. Свой учынак растлумачыў палітычнымі прычынамі. Усю інфармацыю аб гэтым здарэнні, што мелася на той момант, я падрабязна прааналізаваў: [1] [2] [3]
Пасля гэтага выпадку я прагназаваў , што падобныя акцыі будуць рабіцца часцейшымі. Так і адбылося.
У ноч з 28 на 29 красавіка ў Слуцкім раёне згарэў шапік «Табакерка».
У ноч на 6 траўня ў Светлагорску згарэў аўтамабіль суддзі Руслана Царука, які неаднаразова выносіў палітычныя прысуды мясцовым актывістам.
Што аб’ядноўвае гэтыя тры выпадкі?
Перш за ўсё – палітычны матыў. І калі ў выпадку з Табакеркай і аўто суддзі Царука маніфестаў у інтэрнэт не выкладалася, казаць аб «выпадковасці» ці побытавым матыве наўрацці можна.
Па-другое – усе яны адбыліся ў рэгіёнах.
То бок пэўная частка праціўнікаў улады па-за Мінскам больш не хоча прасіць дазвол на пікеты і спадзявацца на загадзя правальных кандыдатаў у прэзідэнты. Яны гатовыя рызыкаваць свабодай, каб данесці свой мэсэдж і выразіць гнеў. У 2 з 3 выпадкаў вінаватыя не былі знойдзеныя, і гэта толькі падштурхне іх да працягу.
Відавочна, што прычына – татальная немажлівасць пратэставаць і выражаць свае інтарэсы ў легальным рэчышчы. Іншымі словамі – адсутнасць палітычнага жыцця і адэкватных сацыяльных ліфтаў для людзей з амбіцыямі (сацыяльны ліфт з БРСМ у выканкам, альбо па міліцэйскай лініі падыходзіць толькі людзям з даволі спецыфічным складам асобы).
Але яшчэ цікавае пытанне: чаму гэта пачалося толькі зараз? Анархісты падпальвалі будынкі органаў улады яшчэ да таго, як гэта стала мэйнстрымам аднак нейкага водгуку ў народзе такі метад супраціву не займел. Думаю, адтаго, што пры іншых роўных (аўтарытарызм і бяспраўе), моцна пагоршылася эканамічная абстаноўка. Адна справа жыць пры аўтарытарызме з 400$ заробку, іншая справа, з 250$ альбо ўвогуле без працы. А зараз яшчэ і без мажлівасці выехаць за мяжу. І ў рэгіёнах гэта адчуваецца куды выразней, чым у Мінску.
Шырокі распаўсюд незалежных медыя, думаю, таксама паспрыяў. Бо для таго, каб пачаць люта ненавідзець уладу, ня трэба каб Белсат ці Nexta пісалі: «а ну-ка давай ненавідзь уладу!» дастаткова проста чытаць праўду. А гэта зараз робяць ужо не дзясяткі а сотні тысяч.
Увогуле, палітычная радыкалізацыя звычайна адбываецца толькі ў двух выпадках:
а) Калі радыкалізуецца твой палітычны апанент (прыклад, барацьба левых і правых у Італіі 1970х), і гвалт бачыцца добрым рашэннем палітычных задач.
б) Калі іншых сродкаў дасягнуць сваіх палітычных інтарэсаў проста не застаецца (прыклад – узброеныя паўстанні ў любой дыктатарскай краіне).
Аб палітычнай эфектыўнасці ці неэфектыўнасці такіх метадаў разважаць пакуль не буду, гэта шырокая тэма, якая патрабуе сур’ёзнага аналізу (хаця я асабіста за прыярытэт негвалтоўных метадаў барацьбы). Аднак з этычнага пункту гледжання чалавек, даведзены да адчаю праз галечу і бяспраўе, мае права на паўстанне. Любое асуджэнне такіх людзей гэта крывадушша. За рэдкімі выпадкамі ні адзін чалавек (асабліва беларус) не возьмецца за кактэль молатава ці нож, калі ў яго будуць іншыя спосабы адстаяць свае інтарэсы. І таму калі такія акцыі працягнуцца – прыкарытнікі мусяць вінаваціць толькі саміх сябе.
Сітуацыю з радыкальнымі паўстанцкімі акцыямі я працягну ўважліва маніторыць – гэта важны паказчык настрою масаў і барометр рэвалюцыйнай сітуацыі.
1 comment so far ↓
Вие сте бизнес мъж или жена? Изпаднали ли сте във финансова бъркотия или имате нужда от средства, за да стартирате собствен бизнес? . Ние даваме законни заеми на сериозни лица или бизнес фирми, които се нуждаят от заеми. Ние сме регистрирана фирма за заеми, която е готова да отговори на нуждите на лица, които се стремят да бъдат по-големи в предната линия на натрупване на капитал. Нашите заеми се предлагат на субсидиран лихвен процент, който е благоприятен за всички граждани по целия свят и различни страни . Готови сме да поговорим с вас за това как можем да отговорим на вашите финансови нужди. Ако тогава се интересувате от тази страхотна оферта, свържете се с нас днес за спешен заем.
Имате ли бизнес идея, но нямате финанси, имате ли лош кредитен опит, кандидатствайте за домашни решения на вашия проблем. изчакайте спешния си отговор на тази реклама или ни изпратете имейл на: (midland.credit2@gmail.com)
Лични заеми
Заеми за плащане на ден
Автомобилни финанси
Домашни заеми
Консултиране