Новае цемрашальства

Я ўсё чакаў, што ў звязку з пандэміяй зараз павылазяць рэлігійныя секты, старыя і новыя, якія будуць крычаць што гэта – прадвесце апакаліпсіса, кара за грахі перад Богам і зараз мы ўсе памрэм. Нешта іх не чуваць, думаю, і гэта дзіўна.
 
А потым раптам зразумеў: дык вось жа яны. Канспіролагі. Зараз яны за сектантаў!
 
Не трэба, як у перыяд Чорнай Смерці ў Еўропе, хадзіць па гарадах і збіваць сябе бізунамі. Дастаткова хадзіць па каментарах на ютубе і пісаць капс локам СКУПАЙТЕ ГРЕЧКУ ПОКА НЕ ПОЗНО. Не трэба разрываць на часткі юдэяў, рудых, прыгожых жанчын, лекараў і іншых “падазроных”, замест гэтага зараз перасылаюць у вайберы паведамленні пра верталёты якія будуць апыляць горад. Можна яшчэ казаць што каронавірус гэта фэйк і аблізваць краты ў мячэцях, як гэта зараз робіцца ў Іране. Карацей, у кожнай эпосе вар’яцтва і цемрашальства праяўляюцца па-свойму.
 
(пікча, мусіць, аднекуль з аднакласнікаў)