Не перастаеш здзіўляцца цынізму ўладаў

Калі быў патрэбны вулічны фон для перамоваў з Пуціным: калі ласка, муціце акцыі. Вось вам карэктная міліцыя, “работаем спокойней”, ніякіх сутак і нават штрафаў.
 
Як толькі пытанні з дарожнай картай устаканіліся, Пуцін даў перадышку і праблема ўжо не стаіць так востра: вжух! і пяць чалавек на сутках (upd сёння зранку затрыманы шосты), уключаючы арганізатараў будучай акцыі. Астатнім пачкамі прысылаюць павесткі. Сваю ролю вы выканалі, зараз шуруйце на Акрэсціна.
 
Ну што ж наш “беларускі Вацлаў Гавел” (с), Уладзімір Макей? Па схемах некаторых аналітыкаў, ён мусіў даўно ўступіць у ценявое супрацьборства з “сілавым блокам”, ахоўваючы свае знешнепалітычныя поспехі, спыняць злобных ястребаў ва ўладзе, каб тыя не сапсавалі яму дыялог з заходнімі чыноўнікамі. Аднак жа на носе візіт ў Беларусь Майка Пампеа, а затрыманні ЗА АБАРОНУ НЕЗАЛЕЖНАСЦІ КРАІНЫ усё працягваюцца. Як так? 🙁 Эх, не разумеюць яны што мы адзін народ! Трэба яшчэ болей чырвона-зялёнымі сцягамі памахаць на мітынгах, авось зразумеюць!