Троху беларускай рэчаіснасці

– Гімназісты з Ліды правялі пікеты ў абарону незалежнасці Беларусі і супраць інтэграцыі з Расіей.
– На аднаго склалі пратаколы, астатніх шукаюць.
– Пагражаюць бацькам
– Была таксама інфа што хлопцам пагражалі крымінальнай справай (!)

Пачытайце што піша ў чацікі бацькам мясцовае чынавенства і г.зв. “педагогі”. Асабіста мяне ў гэтай сітуацыі больш за ўсё абурае і садзіць на каня менавтіа гэты нахабны скоцкі тон і бязлікія штампованыя фразы, якімі карыстаюцца саўковыя гаўнаеды каб запужаць людзей. Проста вар’яцееш ад таго што гэтыя гніды лічаць сябе ў праве кідацца пагрозамі ў такіх прэтэнцыёзных выразах. “Испортят себе биографию” .

Так і хочачцца сказаць гэтай тупой жывёле, што грамадзянская пазіцыя і смеласць гэта заўсёды было есць і будзе станоўчым фактам у біяграфіі. А вось аўтарка гэтых паведамленняў сабе ўжо сапсавала біяграфію, бо вельмі хутка яе дадзеныя будуць апублічаныя. Рэжым зменіцца, а ў аўтаркі гэтых пагроз нарадзяцца дзеці, а яе прозвішча ў гугле па-ранейшаму будзе выдаваць вось гэтыя мярзотныя паведамлення.

Карацей, шлю промні нянавісці і ганьбы ўсяму таму калгаснаму быдлу якое запужвае самаахвярных і шчырых падлеткаў.