Radio Radix #6 – на падыходзе!

А я нагадваю, што па 10-х чыслах вас чакае рэгулярны падкаст #RadioRadix. І ў гэты раз я паразмаўляў з Дзянісам Лаўнікевічам – беларускім журналістам з вялізарным стажам, былым намеснікам дырэктара радыё “Сталіца” і стваральнікам першай беларускай крыптавалюты “Талер”. Зараз Дзяніс жыве ў Кіеве і працуе адразу ў некалькіх украінскіх выданнях.

Чым беларусы адрозніваюцца ад украінцаў? Як Лукашэнка будзе працягваць сваё кіраванне? Ці чакае нас кітайская экспансія? Паразмаўлялі аб гэтым і аб многім іншым.

Падпісвайцеся на Youtube і на Soundcloud, каб не прапусціць выпуск 10 снежня!