Чарговая адміністратыўка

#яэкстрэміст

Можна бясконца глядзець на тры рэчы: як гарыць агонь, як цячэ вада, як ГУБАЗіК змагаецца з маімі сацсеткамі. Аказваецца, ажно 16 верасня суд Фрунзенскага раёну прысудзіў мне чарговы штраф за допіс укантакце (карцінка далучаная). 1020 рублёў за чатыры літары. Вось як выглядае барацьба з арганізаванай злачыннасцю і карупцыяй у Беларусі 🙂

Самае смешнае, што аб прысудзе я даведаўся толькі 11 лістапада (!). Павестку ж на самое паседжанне мне ўвогуле не прыслалі. Я б, вядома, і так бы не пайшоў, але сам факт цікавы. Прапаную ментам і суду ўвогуле выключыць мяне з гэтага працэсу – хай проста абменіваюцца між сабой паперамі са скрынамі з майго ўкатакта. Навошта ім я? Лішняе звяно.

Гэта мая сёмая адміністратыўка за экстрэмізм за 1,5 гады.