А ўжо 14-га два ягоных канцэрты былі адмененыя.
Ні доказаў, ні разбіральніцтва, ні суда – нічога. Аднак чалавека ўжо караюць (у дадзеным выпадку – фінансава і рэпутацыйна), ён ужо вінаваты, ён ужо вымушаны апраўдвацца.
Практыка такіх абвінавачанняў, будучы падтрыманая леваліберальнымі СМІ і тысячамі феміністак у сацсетках пераўтварае базавыя прынцыпы права і здаровага сэнсу ў насмешку.
І яшчэ, заўважце: амаль ніколі ў харасменце не абвінавачваюць Васю з завода. Амаль заўсёды уплывовы, вядомы і багаты мужчына. Прычына простая: з Васі з завода нічога не паймееш. Абвінавачанне ў харасменце стала не толькі лёгкім спосабам знішчыць чужую кар’еру, але і прыдбаць сабе славу (імідж ахвяры зараз вельмі добра заходзіць) і грошы (гэты ж імідж някепска манетызуецца). Адчуваю, што вялізная колькасць абвінавачанняў толькі з гэтай мэтай і робіцца.
п.с. харасмент і грубыя паводзіны ў дачыненні да жанчын – зло, якое мусіць быць выкараненае. Але калі ты публічна высоўваеш супраць чалавека цяжкае абвінавачанне, будзь добры пацвердзіць яго доказамі паводле адпаведных працэдур. Альбо закрый рот.