Праваабаронцы перадалі кейсы аб пераследзе за рэпосты спецдакладчыцы ААН Фіонале Ні Аолайн, тая іх вывучыла і дадала ў адпаведны даклад. Такім чынам, злоўжыванні (фактычна – службовыя злачынствы) беларускіх сілавікоў былі задакументаваныя на самым вышэйшым узроўні. І ў ААН ужо ведаюць, што пад прыкрыццём барацьбы з экстрэмізмам ГУБАЗіК і іншыя міліцэйскія структуры вынішчаюць свабоду слова і базавыя грамадзянскія правы.
Раней сваю заклапочанасць тым, як у Беларусі “змагаюцца з экстрэмізмам” выразіў прадстаўнік АБСЕ Арлем Дэзір.
Самаўпэўненыя падпалкоўнічкі пакуль бравіруюць сваёй беспакаранасцю і сілу абмежаванасці свайго розуму думаюць, што пад прыкрыццём калгаснага царку ім усё сыйдзе з рук. Яны не разумеюць, што ўсе іхнія злачынствы дакументуюцца і назапашваюцца, каб у свой час гарантаваць ім асабістыя санкцыі ад краін ЕС, а тое і крымінальны пераслед.
Зараз жа мы назіраем, як тая нечысць, якая знішчае людзей дзеля званняў і надбавак, нягоднікі, якім прэміі і ільготныя кватэры важнейшыя за будучыню краіны, сама рые сабе магілы. Не будзем жа замінаць ім гэта рабіць.
#яэкстрэміст #яэкстремист