#RadioRadix #radixbel
У фільмах і коміксах чалавек змяняецца раптоўна. Укусіў павук: бах, і ты ўжо спайдэр-мэн. Ударыла маланка – і ты ўжо Капітан Марвел. У жыцці анарха-актывістаў усё інакш. Спачатку крышталізуюцца твае маральныя арыентыры, загартоўваючыся ў барацьбе з навакольным светам, потым адбываецца палітычная сацыялізацыя, а потым ты пачынаеш дзейнічаць. Працэс займае гады.
Сённяшні мой падкаст, бадай, самы асабісты матэрыял з тых, што я калісь публікаваў. У ім я раскажу як крок за крокам, ад бацькоў, прачытаных кніг, стрэсаў навакольнага свету і ўрокаў жыцця, выбудоўваўся мой светапогляд, які зрабіў мяне тым, кім я ёсць сёння.
Аповед ідзе ў больш-менш храналагічным парадку.
Гэты падкаст не такі складны і прычасаны як папярэдні, бо пісаўся амаль экспромтам. Вельмі чакаю на вашыя рэакцыі і каментары.
Працягласць: 32 хвіліны. Для тых, каму лянота слухаць цалкам:
0.50 Дзяцінства і школа, фарміраванне інтарэсу да палітыкі
7.27 Падлеткавы бунт
11.40 Прыход у панк-субкультуру, гомельскія рэаліі
13.11 Як знайшоў анархізм і усвядоміў сябе анархістам
18.00 Знаёмства з анархістамі, палітычная сацыялізацыя і ідэйнае развіццё
21.26 Першае знаёмства з класавай эксплуатацыяй
23.25 Рэзюме
26.08 Што мне даў анархічны рух?
Не забудзьцеся падпісацца на мяне на абедзьвух пляцоўках, каб не прапускаць наступныя выпускі!