Учора на вуліцы мужык арабскай знешнасці спытаўся мяне дарогу. Мне якраз было ў той бок, ішлі разам, разгаварыліся. Пытаюся, адкуль ён. Кажа, з Лівана. Ну і я не ўпусціў магчымасць казырнуць базавым веданнем арабскага. Мужыка завуць Тарык, атрымаў тут грамадзянства, працуе лекарам, жонка беларуска. Слова за слова, пытаецца мяне, чаму пачаў вучыць арабскую мову. Кажу, заўсёды была цікавая палітыка, а ў арабскім свеце столькі ўсяго цікавага адбываецца, тыя ж рэвалюцыі…
– Нет, нет никаких революций! Это всё деньги! Деньги и нефть, – перабівае ён мяне.
Астатні кавалак дарогі я слухаў аб тым, што арабы – самы мірны народ на свеце, а ўсе войны пачынаюць амерыканцы, што ў Лівіі пры Кадафі ўсе людзі былі шчаслівыя. Што Арабскую вясну таксама пачалі амерыканцы, каб захапіць рэсурсы арабаў і т.п., як быццам з рэпартажаў Раша Тудэй.
Я адразу вырашыў не спрачацца. Спытаўся толькі, якія такія рэсурсы ў Егіпце? Запасы газа, кажа. Зараз дзеля цікаўнасці, паглядзеў: Егіпет па запасах газа на 16-м месцы ў свеце.
ЗША на 4-м.
Цікава, з Бліжняга ўсходу сапраўды ўсё так бачыцца, ці такая пазіцыя там – выключэнне?