Новы падкаст – заўтра

А вы, мусіць, памятаеце, што я раблю яшчэ і падкасты? Каб вам было лягчэй іх адсочваць, зараз яны будуць выходзіць штомесяц па 10-х чыслах (прынамсі, буду старацца прытрымлівацца гэтага графіку). То бок наступны падкаст будзе ўжо заўтра!

І тэма яго – маё станаўленне як актывіста. Што мусіць адбыцца з дзіцёнкам і падлеткам, каб ён стаў анархістам? Што паўплывала на мой светапогляд? Што я чытаў, каго слухаў і з кім спрачаўся? Аб усім гэтым зможаце паслухаць ужо заўтра ў паўгадзінным аўдыё!

Каб не прапускаць падкасты, падпішыцеся на мяне:

На Soundcloud

На Youtube (не забудзьцеся націснуць званочак, каб атрымліваць паведамленні, яны будуць 2-4 разы на месяц, таму паштовую скрыню вам не засапамлю 🙂