Непачутыя галасы Бліжняга ўсходу (відэа)

Рэдкі прыклад адекватнага левага погляду на нацыянальнае пытанне. Аўтар відэа спрабуе шагнуць за звычайныя рамкі інтерсекцыянальнага і пры гэтым еўропацэнтрычнага разумення сабжу. Высветліць, чаму так атрымоўваецца, што імкнучыся быць анты-каланіялістамі і анты-расістамі, левыя скатваюцца ледзь не ў зваротны расізм.

Больш канкрэтна, ў відосе ідзе гаворка пра езідаў – хрысціянскую народнасць, якая пакутуе ад страшэннага прыгнёту. Прыгнёту які, аднак, амаль цалкам ігнаруецца еўрапейскім леваліберальным мэйнстрымам, бо апошні занадта засяроджаны на пошуках ісламафобіі ў самой Еўропе. Парадаксальна, але гэта прыводзіць да таго, што павестка абароны прыгнечаных меншасцяў, калі гэта хрысціяне – манапалізуецца правамі.

Відэа на ангельскай мове, але даволі простае для разумення. Вельмі раю.